Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет купіў у Расеі 46 зьнішчальнікаў. Адзін разьбіўся падчас трэнаваньня


МіГ29. Ілюстрацыйнае фота
МіГ29. Ілюстрацыйнае фота

Самалёт МіГ-29М пацярпеў крушэньне ў Эгіпце. Пра гэта паведамілі ў Аб’яднанай авіябудаўнічай карпарацыі. Пастаўкі гэтага самалёта пачаліся ў 2018 годзе.

«Мы маем апэратыўную інфармацыю аб аварыі МіГ-29М ВПС Эгіпта. У бліжэйшы час нашы тэхнічныя спэцыялісты выправяцца ў Эгіпет для дапамогі ў расьсьледаваньні здарэньня», — перадае «Інтэрфакс» паведамленьне ААК.

Па дадзеных газэты «Коммерсант», зьнішчальнік упаў падчас трэнавальнага палёту, эгіпецкі пілот катапультаваўся і яму ўдалося выратавацца.

Пастаўкі самалёта МіГ-29М/М2 пачаліся сёлета ў рамках кантракту, заключанага паміж Расеяй і Эгіптам. Паводле ацэнкі газэты «Ведомости», за 46 машын Эгіпет заплаціў прыкладна ў $2,5 млрд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG