Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трое беларусаў траўмаваныя ў сутыкненьні цягніка «Менск-Адлер» з КАМАЗам у Расеі


ілюстрацыйнае фота
ілюстрацыйнае фота

Сярод іх 2 дзяцей. У аварыі атрымалі траўмы амаль 2 дзесяткі чалавек. Цяжкія траўмы маюць машыніст і брыгада цягніка і кіроўца КАМАЗ.

Здарэньне адбылося 4.10 ранку 3 лістапада на рэгуляваным без супрацоўніка пераезьдзе паміж станцыямі Цімашэўская і Ведмідзіўка Паўночна-Каўказскай чыгункі, — паведамляе прэс-цэнтар Беларускай чыгункі. Сыгналізацыя на пераезьдзе працавала.

За мэдычнай дапамогай зьвярнуліся 15 пасажыраў, сярод іх 3 грамадзян Беларусі і 1 грамадзянін Украіны. Яны маюць лёгкія траўмы. Адзін пасажыр дастаўлены ў шпіталь у стане сярэдняй цяжкасьці.

Лакаматыўная брыгада і кіроўца грузавіка дастаўленыя ў шпіталь у цяжкім стане. Кантакт- цэнтр Беларускай чыгункі паведаміў журналісту Радыё Свабода, што не прадстаўляе інфармацыі пра іхны стан. Паводле паведамленьняў расейскіх СМІ, машыніст і ягоны памочнік - жыхары Растоўскай вобласьці РФ.

Затрымка руху цягнікоў склала каля трох гадзін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG