Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Financial Times распавяла, як Кітай здабывае на захадзе вайсковыя тэхналёгіі


Кітайскія ўлады накіравалі ў заходнія ўнівэрсытэты амаль 2,5 тысяч навукоўцаў для збору інфармацыі на карысьць арміі КНР. Дасьледчыкаў з Кітая цікавяць у першую чаргу найноўшыя тэхналёгіі і тэхналёгіі падвойнага прызначэньня — грамадзянскага і вайсковага. Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на даклад Аўстралійскага інстытута палітычных і стратэгічных дасьледаваньняў.

Згодна з дакладам, за апошняе дзесяцігодзьдзе зьвязаныя з кітайскай арміяй навукоўцы апублікавалі сумесна з заходнімі калегамі больш дасьледаваньняў, чым выхадцы зь якой-небудзь іншай краіны. Сьцьвярджаецца, што далёка не заўсёды кітайцы адкрыта прызнаюцца ў супрацоўніцтве са сваім вайсковым ведамствам, а ў шэрагу выпадкаў хлусяць пра адсутнасьць такіх сувязяў.

«Рэкардсмэнам» па ліку кітайска-амэрыканскіх публікацый стаў Тэхналягічны інстытут Джорджыі. З 2006 па 2017 гады там пабывалі каля 500 навукоўцаў з Кітая. Прафэсар гэтага інстытута Лю Лін запэўніла, што амэрыканцы разам з калегамі з кітайскага вайсковага ведамства займаліся чыста «тэарэтычнымі» пошукамі.

Financial Times, аднак, сьцьвярджае, што нават у статусе грамадзянскіх асоб гэтыя людзі застаюцца службоўцамі Нацыянальнай вызваленчай арміі Кітая. Дадзенае ведамства ўключана ўладамі ЗША ў сьпіс арганізацый, у дачыненьні да якіх варта праяўляць асаблівую асьцярожнасьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG