Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саудаўскі пракурор запатрабаваў сьмяротнага пакараньня для абвінавачаных у забойстве журналіста Хашокджы


Дзяржаўны пракурор Саудаўскай Арабіі запатрабаваў сьмяротнага пакараньня для пяцёх абвінавачаных у забойстве журналіста Джамаля Хашокджы. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.​

​Апазыцыйны саудаўскі журналіст Джамаль Хашокджы быў забіты на тэрыторыі саудаўскага консульства ў Стамбуле 2 кастрычніка. Улады каралеўства прызналі яго сьмерць толькі праз тры тыдні.

Улады каралеўства абвясьцілі аб арышце 18 падазраваных у забойстве Хашокджы, аднак адхілілі ўласную датычнасьць да арганізацыі нападу на яго. Краіны Захаду і спэцслужбы Турцыі ня лічаць саудаўскую вэрсію дакладнай i падазраюць, што заказчыкі забойства Хашокджы могуць быць зьвязаныя з насьледным прынцам каралеўства Салманам.

Сам насьледны прынц назваў забойства «агідным злачынствам», і заявіў, што гібель журналіста была «вельмі, вельмі балючым інцыдэнтам для ўсіх саудаўцаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG