У вёсцы Верцялішкі ўначы 18 лістапада ў агні загінулі чацьвёра чалавек. Пажарныя атрымалі выклік а 1:10. Калі яны прыехалі, хата гарэла адкрытым полымем, паведамляе МНС.
З-пад абломкаў ратавальнікі дасталі целы 4 чалавек — пажылых мужа і жонкі і іх дваіх гасьцей — жанчын 1982 і 1985 гадоў народзінаў.
41-гадовы сын гаспадароў і яшчэ адзін госьць далі рады выбрацца з хаты да прыезду пажарных. Сына з апёкамі твару, шыі і абедзьвюх ручыцаў адвезьлі ў рэанімацыю.
Папярэдняя прычына загараньня – неасьцярожнае абыходжаньне з агнём пры курэньні.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com