Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля найбольшых за ўсю гісторыю Каліфорніі пажараў зьніклі больш за тысячу чалавек


Больш за тысячу чалавек лічацца ў сьпісе зьніклых у выніку пажараў, якія працягваюцца ў Каліфорніі ад пачатку лістапада. Пра гэта паведамляе Los Angeles Times са спасылкай на шэрыфа акругі Б’ют Коры Хоні.

Колькасьць зьніклых павялічылася ад 631 да 1011 пасьля таго, як улады сабралі дадзеныя з розных крыніцаў. Пры гэтым сьпіс можа ўтрымліваць недакладную інфармацыю і дубляваныя імёны, падкрэсьлівае BBC.

Пажары ў лістападзе пацягнулі за сабой найбольшую колькасьць ахвяраў за ўсю гісторыю Каліфорніі. Агульная колькасьць загінуўшых ужо дасягнула 71 чалавека. Згарэлі сотні квадратных кілямэтраў лесу, зьнішчаная значная частка тэрыторыі нацыянальных паркаў і запаведных зонаў, эвакуяваныя тысячы жыхароў. Цалкам згарэў горад Парадайс на поўначы Каліфорніі.

Улады штату мяркуюць, што на тушэньне агню можа спатрэбіцца тры тыдні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG