Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу затрымалі актывіста за падтрымку крымскіх татар


Затрыманы ў аўтазаку ў Расеі (архіўнае фота)
Затрыманы ў аўтазаку ў Расеі (архіўнае фота)

У Санкт-Пецярбургу паліцыя затрымала актывіста, які выйшаў на адзіночны пікет у падтрымку крымскіх татар.

Яўгеній Тарасаў стаяў на скрыжаваньні Неўскага праспэкту і Садовай вуліцы, трымаючы ў руках плякат з надпісам аб тым, што татараў прыгнятаюць «у Крыме па нацыянальнай прыкмеце».

Як паведамляе «ОВД-Инфо», відавочцы затрыманьня запыталіся ў паліцэйскіх, куды яны даставяць Тарасава, але тыя не адказалі на пытаньне. Паводле іх слоў, актывіста затрымалі за адмову паказаць пашпарт.

Тарасаў зьяўляецца ўдзельнікам бестэрміновай акцыі ў падтрымку крымскіх татараў пад назвай «Стратэгія-18». Аўтары назвы выбралі гэтую лічбу ў сувязі з тым, што сталінская дэпартацыя крымскіх татараў пачалася 18 траўня 1944 году. «Стратэгія-18» штомесяц праходзіць у цэнтры Пецярбурга з 18 лістапада 2016 году.

Пазьней стала вядома, што паліцыя даставіла ў адно з аддзяленьняў гораду яшчэ аднаго ўдзельніка бестэрміновай акцыі — Дзьмітрыя Дарохіна. Прычына яго затрыманьня невядомая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG