Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі арыштавалі кіраўніка канцэрну Renault-Nissan-Mitsubishi


Карлас Гон

У Японіі арыштаваны кіраўнік альянсу Renault-Nissan-Mitsubishi Карлас Гон, гаворыцца ў паведамленьні кампаніі.

Паводле дадзеных сьледзтва, Гон на працягу многіх гадоў заніжаў свае даходы ў справаздачах для Такійскай фондавай біржы, а таксама выкарыстоўваў актывы кампаніі ў асабістых мэтах. Як сьцьвярджаецца, за апошнія пяць гадоў ён схаваў 44 мільёны даляраў даходаў. Саўдзельнікам па справе праходзіць прадстаўнічы дырэктар кампаніі Грэг Келі.

Гон быў затрыманы і дапытаны ў панядзелак у штаб-кватэры яго фірмы ў Ёкагаме, куды паліцэйскія прыйшлі з ордэрам на ператрус. У адмысловай заяве Nissan заявіла аб правядзеньні ўнутранага расьсьледаваньня і супрацоўніцтве з японскай пракуратурай.

На фоне гэтых паведамленьняў падзеньне курсу акцый Renault на піку складала 15%.

Раней у інтэрвію Financial Times Гон заяўляў, што дзякуючы яго прыходу ў Nissan кампанія была выратаваная ад банкруцтва і паказала імклівы рост.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG