Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд дазволіў Януковічу выступіць з апошнім словам з бальніцы


Віктар Януковіч
Віктар Януковіч

Суд у Кіеве дазволіў былому прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Януковічу выступіць з апошнім словам з бальнічнага ложку. Чарговае пасяджэньне суду па справе пра дзяржаўную здраду прызначаны на 5 сьнежня, перадае карэспандэнт тэлеканалу «Настоящее время» з залі суду.

Днямі Віктара Януковіча паклалі ў адну з маскоўскіх клінік. Як паведамляюць расейскія СМІ, ён пашкодзіў хрыбетнік і калена, калі гуляў у тэніс.

Януковіч уцёк у Расею пасьля масавых пратэстаў у Кіеве. Яго вывезьлі расейскія спэцслужбы.

Ва Ўкраіне Януковіча абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе, датычнасьці да расстрэлу пратэстоўцаў на Майдане, адмываньні грошай, карупцыі, незаконным зьмяненьні канстытуцыі і стварэньні арганізаванай злачыннай групоўкі.

68-гадовы Януковіч віны не прызнае і ў суд ехаць не зьбіраўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG