Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Ўкраіны хоча пасадзіць Януковіча на 15 гадоў за дзяржаўную здраду


Віктар Януковіч, лістапад 2016
Віктар Януковіч, лістапад 2016

Украінскія пракуроры папрасілі раённы суд Кіеву прысудзіць экс-прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Януковічу 15 гадоў турмы паводле справы аб дзяржаўнай здрадзе.

Перад гэтым суд перайшоў да стадыі дэбатаў. Першым выступаў пракурор Руслан Краўчанка. У гэты час абаронца Януковіча спрабаваў перабіць яго і патрабаваў допыту сьведак. Адвакаты сьцьвярджалі, што былы прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў гатовы сьведчыць празь відэасувязь з Масквы.

У адказ судзьдзя Уладзіслаў Дзевяток заявіў, што экс-кіраўніка ўраду выклікалі ў суд неаднаразова, аднак яго ўдзел у працэсе не забясьпечылі.

«Я прасіў міратворчую місію». Януковіч зьмяніў інтэрпрэтацыю свайго закліку да Расеі ўвесьці войскі ва Ўкраіну

Раней у памяшканьні суду адбылася бойка з удзелам адвакатаў Януковіча, якія не пускалі ў залю пасяджэньняў прызначанага дзяржавай абаронцу Юрыя Рабавола. Яны заяўлялі, што былы прэзыдэнт адмовіўся ад яго паслуг.

Пасьля прамовы абвінаваўчага боку Рабавол папрасіў тры месяцы на азнаямленьне са справай. У адказ пракуроры заявілі, што для азнаямленьня будзе дастаткова 20 дзён.

Суд абвясьціў перапынак амаль на месяц — наступныя пасяджэньні пройдуць 13 і 14 верасьня.

Завочны працэс над экс-прэзыдэнтам Украіны пачаўся ў сярэдзіне траўня мінулага году. Сьледзтва абвінавачвае Януковіча ў дзяржаўнай здрадзе, дапамозе ў вядзеньні агрэсіўнай вайны і дапамозе ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць Украіны, што пацягнула гібель людзей або іншыя цяжкія наступствы. Справу разглядае Абалонскі раённы суд Кіеву.

Януковіч зьехаў з Украіны ў лютым 2014 пасьля расстрэлаў на Майдане.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG