Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар на поўначы Каліфорніі «амаль цалкам лякалізаваны». Дапамаглі дажджы


Пажар у Каліфорніі ў лістападзе 2018 году
Пажар у Каліфорніі ў лістападзе 2018 году

Ахвярамі агню сталі сама меней 84 чалавекі, 563 прапалі бязь вестак.

Улады Каліфорніі пацьвердзілі, што пажар «Кэмп», які пачаўся ў ваколіцах горада Парадайз два тыдні таму і зьнёс жыцьці як мінімум 84 чалавек, «амаль цалкам лякалізаваны».

Яшчэ трое чалавек сталі ахвярамі пажару на поўдні Каліфорніі. Ён закрануў прыбярэжны гарадок Малібу, непадалёк ад Лас-Анджэлесу. Падчас гэтага пажару згарэлі дамы некалькіх галівудзкіх знакамітасьцяў.

«Кэмп» ужо прызналі самым сьмяротным і адным з самых разбуральных пажараў у гісторыі Каліфорніі і ўсёй краіны. 563 чалавека ўсё яшчэ працягваюць лічыцца зьніклымі бязь вестак.

Улады пакуль публічна не агучваюць магчымую колькасьць ахвяраў сярод зьніклых бязь вестак людзей. Жыхары Парадайз, якія перажылі пажар, сьцьвярджаюць, што колькасьць ахвяраў будзе расьці.

Дажджы, якія пачаліся на поўначы Каліфорніі ў сераду і працягнуліся ў чацьвер, дапамаглі пажарным лякалізаваць агонь, аднак абцяжарылі пошук парэшткаў загінулых. Паводле афіцыйных зьвестак, «Кэмп» зьнішчыў 13,6 тысяч дамоў у Парадайз і ваколіцах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG