Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкладчык узбэцкага ВНУ зьбіў студэнтаў за адсутнасьць гальштукаў. ВІДЭА


Бухара
Бухара

Выкладчык бухарскага інжынэрна-тэхналягічнага інстытуту ва Ўзбэкістане, 59-гадовы Рамазан Мухідзінаў зьбіў студэнтаў. Здарылася гэта, па словах навучэнцаў за тое, што яны прыйшлі на заняткі без гальштукаў.

Інцыдэнт адбыўся ў сакавіку. Здарэньне зьнялі на мабільны тэлефон, але не выкладвалі ў сеціва да лістапада. Калі ролік набраў папулярнасьць у сацсетках, Мухідзінаў звольніўся.

На відэа, якое доўжыцца 27 сэкундаў, дарослы мужчына б’е маладых хлопцаў, што стаяць у шэрагу. Аднаму зь іх ён наносіць удар па жываце, а другому — аплявуху. Выкладчык таксама называе іх «казламі».

«У той дзень Мухідзінаў быў у нэрвовым стане, таму сарваўся на студэнтах. Але мы не апраўдваем яго ўчынак. Ён зганьбіў нашую ВНУ. Мы гарантуем, што падобны выпадак больш не паўторыцца», — сказаў Радыё Свабода памочнік рэктара бухарскага інжынэрна-тэхналягічнага інстытута Асрарбэк Ашура

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG