Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя апублікавала ВІДЭА выбачэньняў хлопца перад помнікам царскаму гарадавому

абноўлена

Скульптура гарадавога ў Менску. архіўнае фота
Скульптура гарадавога ў Менску. архіўнае фота

Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала на афіцыйным Youtube-канале ролік «Извинился перед „Городовым“», на якім хлопец выбачаецца перад менскім помнікам.

Міліцыянт Генадзь Кашалюк расказвае, што пабачыў, як той «у скачку нанёс адзін удар» скульптуры.

«Я шчыра раскайваюся, што нанёс шкоду гэтаму помніку, супрацоўнікам міліцыі, бо ў гэтага помніка свая гісторыя, і я мог неяк сваім учынкам яе забрудзіць, — кажа хлопец, названы Арсеніем. — Я гэтага не хацеў і шчыра выбачаюся перад усімі».

Хлопца затрымалі, склалі пратакол. На сайце МУС удакладняе, што пратакол склалі паводле арт. 17.1 КаАП РБ («хуліганства»), што Арсенію 17 гадоў і што ён вучыцца ў менскім ліцэі. Міліцыянт сьцьвярджае, што хлопец уцякаў, яго давялося даганяць. Абвінавачаны раней некалькі разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці.

«Наша Ніва» параўнала відэа з чачэнскай традыцыяй, якая склалася ў часы кіраваньня Рамзана Кадырава. Людзей, як сьцьвярджаюць праваабаронцы, пад рознымі пагрозамі прымушаюць запісваць відэазвароты з выбачэньнямі перад уладамі. Нярэдка шчырасьць выбачэньняў выклікае сумневы, а людзі, якія выбачаліся перад Кадыравым, адмаўляюцца ад камэнтароў. Сам Кадыраў прапануе выбачыцца ня толькі жыхарам Чачні.

Гісторыя помніка гарадавому цягнецца ад сакавіка 2016 году: некаторых зьдзіўляла, што ў Беларусі паставілі помнік савецкаму міліцыянту ў форме царскага паліцыянта, а не беларускаму праваахоўніку.

За зьнявагу помніка гарадавому беларусаў ня раз штрафавалі — нават патрабавалі пасадзіць на 2 гады «хіміі» за пэрформанс зь пятлёй на шыю скульптуры (абышлося штрафам у 5 базавых). Сярод аштрафаваных за зьнявагу помніка — бяздомны, які, як кажуць, не лічыў гэта палітычнай акцыяй.

Актывістаў, якія праводзілі пэрформанс каля скульптуры, штрафавалі за «непадпарадкаваньне міліцыі» — нібыта яны не выходзілі зь міліцэйскага аўтамабіля і такім чынам не падпарадкоўваліся міліцыянтам.

Афіцыйны твітэр-акаўнт МУС тым часам дыскутуе з карыстальнікамі адносна відэа:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG