Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста Андрэя Шаўлюгу і ўдзельнікаў акцыі насупраць МУС пакаралі штрафамі ў 73,5 рубля

абноўлена

Актывісты, міліцыянты і скульптура «царскага паліцыянта» падчас акцыі 28 красавіка
Актывісты, міліцыянты і скульптура «царскага паліцыянта» падчас акцыі 28 красавіка

У судах Менску 29 красавіка праходзяць суды над актывістамі, якія спрабавалі стварыць «вясёлкавую клюмбу» пад менскай скульптурай «царскага паліцыянта», што насупраць Міністэрства ўнутраных справаў.

Пазаштатнага фотажурналіста БелаПАН Андрэя Шаўлюгу, які асьвятляў акцыю, суд Першамайскага раёну аштрафаваў на 73 рублі 50 капеек (тры базавыя велічыні) за «непадпарадкаваньне праваахоўнікам».

Паводле пратаколу Шаўлюга нібыта не выходзіў зь міліцэйскага аўтамабіля, калі яго даставілі ў пастарунак.

Журналіст Андрэй Шаўлюга
Журналіст Андрэй Шаўлюга

​Шаўлюга заявіў на судзе, што супраціў не аказваў, добраахвотна выйшаў з машыны, якая даставіла яго ў РУУС Маскоўскага раёну Менску.

Паводле журналіста, болей за пяць гадзінаў яго і актывістаў трымалі ў РУУС і не тлумачылі, за што.​

Андрэй Шаўлюга (зьлева) ў судзе
Андрэй Шаўлюга (зьлева) ў судзе

Сьведкі-міліцыянты сьцьвярджаюць, што затрыманыя адмаўляліся выходзіць з машыны і ісці ў РУУС, пыталіся «за што іх затрымлівалі». Ні ў каго зь міліцыянтаў не былі ўключаныя відэарэгістратары.

Паказаньні сьведкаў разыходзяцца. Адзін сказаў, што супраціўленне доўжылася 3-5 хвілін, другая супрацоўніца кажа, што хвілін 10.

У выніку суддзя Анастасія Папко ​пакарала Андрэя Шаўлюгу штрафам у тры базавыя велічыні.

Андрэй Шаўлюга пасьля абвяшчэньня прысуду
Андрэй Шаўлюга пасьля абвяшчэньня прысуду

Удзельнікаў тэатральнай лябараторыі Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры Вольга Рамашка і Дзьмітрый Яфрэмаў прывезьлі ў суд Заводзкага раёну. Вольга Рамашка сказала карэспандэнту Свабоды, што іх не пакармілі раніцай, ваду давалі.

Дзьмітрый Яфрэмаў
Дзьмітрый Яфрэмаў

Рамашка запрасіла адваката. Яе абвінавачваюць у непадпарадкаваньні міліцыі, за тое, што не выходзіла зь міліцэйскага аўтамабіля, а таксама ў парушэньні правілаў добраўпарадкаваньня за тое, што паставілі кветкі да скульптуры гарадавога. Яна віны не прызнае.

Па 18-й гадзіне быў вынесены прысуд — Вольгу Рамашку і Дзьмітрыя Яфрэмава аштрафавалі на 3 базавыя велічыні кожнага.

Надзею Крапівіну у другой палове дня яе прывезьлі ў суд Маскоўскага раёну. Суд над скончыўся пасьля 19-й гадзіны з тым жа вынікам, як і ў іншых затрыманых — штраф тры базавыя велічыні.

Ноч перад судом журналіст і трое ўдзельнікаў акцыі — акторы «Свабоднага тэатру» — правялі ў ізалятары на вуліцы Акрэсьціна.

Шуневіч заявіў, што «ахова маральнасьці» — гэта функцыя МУС. Ці праўда гэта?

Што важна ведаць​

  • 17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, амбасады Вялікай Брытаніі і ЗША ў Менску вывесілі вясёлкавыя сьцягі.
  • 20 траўня Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала заяву, дзе назвала аднаполыя адносіны падробкай.
  • 21 траўня на сайце petitions.by пачаўся збор подпісаў «За міліцыю для ўсіх». У пэтыцыі просяць праверыць законнасьць выказваньняў МУС. На момант публікацыі пад пэтыцыяй падпісалася больш за 1800 чалавек.
  • 21 траўня кіраўнік МУС Ігар Шуневіч назваў вывешваньне міжнароднага сымбаля ЛГБТ-супольнасьці прапагандай «непрымальнага» ладу жыцьця.
  • Ад 22 траўня ў адказ на заяву МУС у сацыяльных сетках пачалі зьяўляцца допісы з тэгам #янеподделка.
  • 23 траўня міністар замежных спраў Уладзімер Макей заявіў, што існуе шэраг рэчаў, «непрымальных» для беларускага мэнталітэту. Макей адзначыў важнасьць і неадназначнасьць тэматыкі «правоў мяншыняў».
  • 30 траўня старшыня Моладзі БНФ скрытыкавала «навязваньне ЛГБТ» і «паўсюднае вывешваньне сваёй сымболікі».
  • 7 чэрвеня Шуневіч заявіў, што «ахова маральнасьці» — гэта функцыя МУС, хоць такой функцыі ў законе «Аб органах унутраных справаў» няма.
  • 16 чэвеня партрэт Ігара Шуневіча несьлі на прайд-парадзе ў ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG