Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14-гадовая дзяўчынка, якая напісала Пуціну ліст, скончыла жыцьцё самагубствам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У горадзе Сафонава Смаленскай вобласьці Расеі скончыла жыцьцё самагубствам 14-гадовая дзяўчынка, якая паскардзілася Ўладзіміру Пуціну на нізкую зарплату сваёй мамы.

Па дадзеных мясцовых СМІ, падлетак таксама скардзілася на цкаваньне ў школе. Яна была інвалідам па зроку, аднаклясьнікі дражнілі яе «Цыклоп». На яе старонцы ў сацыяльнай сетцы незадоўга да гібелі зьявіўся статус: «Чаму вы ўсе такія злыя?».

«Смаленская народная газэта» паведамляе, што маці 14-гадовай дзяўчынкі (называецца толькі імя загінулай — Наташа) працавала санітаркай у мясцовай бальніцы. Пасьля таго, як дачка напісала ліст на імя Ўладзіміра Пуціна і адправіла яго на адрас адміністрацыі прэзыдэнта, яе выклікалі да начальства і «аблаялі». Як піша газэта, «хутчэй за ўсё, гэта і стала для дзіцяці вялікім ударам».

Паводле непацьверджанай інфармацыі пры загінулай была знойдзена перадсьмяротная запіска, у якой яна просіць нікога ў сваёй сьмерці не вінаваціць.

Ці дайшоў яе ліст да прэзыдэнта Расеі — невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG