Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У шпіталі ў Чыкага застрэленыя чацьвёра


Паліцыя на вуліцы каля шпіталя Mercy Hospital у Чыкага, дзе пачалася страляніна
Паліцыя на вуліцы каля шпіталя Mercy Hospital у Чыкага, дзе пачалася страляніна

Мужчына адкрыў агонь каля шпіталя Mercy Hospital у Чыкага пасьля сваркі зь сяброўкай. Потым ён забег у шпіталь і працягнуў страляніну там.

У выніку тры чалавекі, а таксама сам нападнік, загінулі.

Мужчына застрэліў лекарку хуткай дапамогі, а ў самым шпіталі — аптэкарку і паліцыянта. Лекарцы Тамары О’Ніл было 38 гадоў, аптэкарцы Дэйне Лес — 25 гадоў. Загінулы паліцыянт Сэмюэл Хімэнэс быў жанаты, у яго трое дзяцей.

Нападнік некалькі хвілін вёў перастрэлку з паліцыяй. Пакуль невядома, ці быў ён застрэлены паліцыяй, ці ўчыніў самагубства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG