Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмяротніца зьдзейсьніла выбух на КПП у Грозным

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На кантрольна-прапускным пункце на ўскраіне Грознага адбыўся выбух, паведаміла Міністэрства ўнутраных справаў Чачні.

«У суботу ўвечары на ўскраіне Грознага невядомая маладая жанчына зьдзейсьніла самападрыў», — паведаміў журналістам выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных справаў МУС Чачні Апці Алаўдзінаў.

Паводле яго, паліцыянты «заўважылі яе неадэкватныя паводзіны, папрасілі спыніцца і прад’явіць дакумэнты».

«Не выконваючы гэтае патрабаваньне, жанчына накіравалася да паста, у гэты момант паліцыянты заўважылі на ёй самаробнае выбуховае прыстасаваньне. У гэты момант быў зроблены папераджальны стрэл, — адзначыў Алаўдзінаў. — Дзяўчына ажыцьцявіла самападрыў».

Паводле яго, ахвяраў і пацярпелых няма ў сувязі з тым, што яе не падпусьцілі да супрацоўнікаў паліцыі.

Паводле крыніцы Інтэрфаксу, дзяўчына была з Дагестану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG