Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску сарвалі канцэрт у гонар 100-годзьдзя польскай незалежнасьці


Сьвяточны канцэрт з нагоды стагодзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Польшчы ў Менску, арганізаваны мясцовым аддзяленьнем Саюзу палякаў у Беларусі (СПБ), быў спынены і завершаны праз паўгадзіны пад ціскам адміністратара залі, паведамляе znadniemna.pl.

Напярэдадні тры розныя ўласьнікі заляў адмаўлялі арганізатарам у арэндзе памяшканьня. Як патлумачыла кіраўніца менскага аддзяленьня Саюзу палякаў Беларусі Алена Марчукевіч, дзьве залі адмовілі ў правядзеньні канцэрту нават у выходныя дні. Каля 200 сяброў СПБ сустрэліся перад трэцім памяшканьнем, але і там сутыкнуліся з адмовай.

У апошні момант удзельнікі сустрэчы вымушаныя былі перабрацца ў іншае, чацьвёртае месца. Але прыкладна праз паўгадзіны пасьля пачатку канцэрту, пасьля таго як быў выкананы польскі нацыянальны гімн і некалькі патрыятычных песень, адміністратар памяшканьня запатрабаваў спыніць мерапрыемства.

Кіраўніца СПБ Анжаліка Борыс заклікала прысутных разысьціся мірна і не паддавацца на правакацыі.

Летась аналягічная імпрза прайшла гладка.

Саюз палякаў Беларусі, які ўзначальвае Анжаліка Борыс, не прызнаны афіцыйным Менскам з 2005 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG