Сьледчыя ўстанаўліваюць абставіны гібелі вадзіцеля грузавіка ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласьці.
Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэта па Брэсцкай вобласьці Дзьмітрый Іванюк, 17 лістапада 30-гадовы жыхар Іванаўскага раёна пры выезьдзе на аўтамабілі «ГАЗ-53» з ляснога масіву ў напрамку аграгарадка Моталь зачапіўся пярэдняй часткай кабіны грузавіка за абвіслы провад лініі электраперадачы.
У выніку вадзіцелю былі нанесены цялесныя пашкоджаньні, ад якіх ён памёр на месцы.
Устаноўлена, што ў гэты час на гэтым участку праводзіліся работы па ліквідацыі недахопаў у лініі электраперадачы. На момант здарэньня провад быў абясточаны.
Іванаўскім раённым аддзелам Сьледчага камітэта ў дачыненьні да начальніка ўчастка філіяла абслуговай арганізацыі распачата справа па ч. 2 арт. 303 КК (парушэньне правілаў бясьпекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасьці сьмерць чалавека).