Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве спрабавалі падпаліць Андрэеўскую царкву, якую дзяржава перадала Канстантынопальскаму патрыярхату


Па дадзеных паліцыі, раніцай 15 лістапада двое невядомых кінулі дзьве бутэлькі з запальнай вадкасьцю ў дзьверы Андрэеўскай царквы і выкарыстоўвалі газавыя балёнчыкі супраць ахоўнікаў храма.

«У выніку здарэньня ніхто не пацярпеў. Узгараньня не адбылося», — заявіла паліцыя Кіева.

Ахоўнікі распавялі, што спрабавалі затрымаць невядомых, але яны ўжылі газавыя балёнчыкі і схаваліся.

Як паведаміла паліцыя ў Facebook, справы распачалі па артыкулах «замах на наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці» і «парушэньне раўнапраўя грамадзян у залежнасьці ад іх расавай, нацыянальнай прыналежнасьці, рэлігійных перакананьняў, інваліднасьці і па іншых прыкметах».

За ўчыненьне правапарушэньняў зламысьнікам пагражае да дзесяці гадоў пазбаўленьня волі, дадалі ў паліцыі.

Па словах праваахоўнікаў, пры аглядзе работнікі сталічнай паліцыі выявілі ў царкве заплечнік, які, верагодна, належыць правапарушальнікам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG