Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хлопчык з аўтызмам, які згубіўся ў Менску, знайшоўся ў тралейбусе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У чацьвер у Менску згубіўся хлопчык з аўтызмам Коля Грамовіч, які не размаўляе. Ён ехаў дадому на 29-м тралейбусе, але прапусьціў свой прыпынак і зьнік. Выявілася, што дзіця так і каталася ў тым жа самым тралейбусе.

Калі бацькі забілі трывогу, валянтэры пошукава-выратавальнага атраду «Анёл» апэратыўна распаўсюдзілі інфармацыю, да пошукаў падключыліся грамадзяне, кіроўцы грамадзкага транспарту, дыспэтчары, таксісты.

Кіроўца таго самага тралейбуса Андрэй Міхнавец знайшоў хлопчыка ў салёне, пазнаў па апісаньні, паведаміў дыспэтчарам і, не адчыняючы дзьвярэй, не спыняючыся на прыпынках, давёз яго ад плошчы Мясьнікова да вуліцы Якуба Коласа і перадаў маці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG