Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў абраза гарадавога? Міліцыя затрымала таго, хто павязаў помніку шалік. Відэа

абноўлена

У сацсетках зьявілася відэа, як міліцыя затрымлівае маладога чалавека, які павязаў шалік на помнік гарадавому. «Хацеў сагрэць скульптуру і сфатаграфавацца», — патлумачыў маладзён міліцыянтам, якія забралі ў яго пашпарт і запатрабавалі праехаць зь імі. Аргумэнт: «Вы павесілі шалік на скульптуру, якая ахоўваецца», «Нельга на яго нічога вешаць, таму што гэта помнік».

Пазьней затрыманы Зьміцер Завадскі расказаў, што адбылося ў пастарунку: «Завялі ў аддзяленьне, перапісалі зьвесткі і правялі кароткую тлумачальны гутарку, што «гэтая скульптура, груба кажучы, зьяўляецца тварам МУС» і што «у наступны раз на помнік вешаць нічога ня трэба».​

Нядаўна міліцыянты прымусілі іншага маладога чалавека на камэру выбачыцца перад помнікам за аплявуху і разьмясьцілі відэа ў інтэрнэце.


Пасьля гэтага на Petitions.by пачаўся збор подпісаў за знос менскага помніка гарадавому, а ў беларускім сэгмэнце сацсетак пачаўся флэшмоб, дзе беларусы просяць прабачэньня ў помнікаў. Шмат выбачэньняў публікуюць пад хэштэгам #памятникпрости.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG