Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенец парваў пашпарт жонкі — яму пагражае да 2 гадоў турмы


© Shutterstock
© Shutterstock

33-гадовы гарадзенскі дальнабойшчык пасварыўся з жонкай і парваў ейны пашпарт. Гарадзенскія праваахоўнікі паведамілі, што супраць яго завялі крымінальную справу.

Як сьцьвярджае міліцыя, мужчына «пастаянна скандаліў», калі вяртаўся з рэйсу. Жонка вырашыла разьвесьціся — стасункі з мужам сапсаваліся яшчэ больш. Аднойчы муж прыйшоў дамоў п’яны, зноў пасварыўся з жонкай, узяў ейны пашпарт, заявіў, што гэта ён купіў ёй візу — парваў пашпарт, паклаў у кішэню і сышоў.

За крадзеж, псаваньне або ўтойваньне дакумэнтаў паводле ч.1 арт. 377 КК РБ пагражае штраф, арышт, папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, абмежаваньне або пазбаўленьне волі на той жа тэрмін. Тое самае тычыцца крадзяжу або псаваньня пячатак, крадзяжу блянкаў. Калі пячатка або блянк «асаблівай важнасьці» або калі дакумэнт у Нацыянальным архіўным фондзе, магчымае пакараньне павялічваецца да 5 гадоў.

Нельга таксама карыстацца сапсаваным пашпартам – нават калі яго размалявала дзіця (тады дакумэнт трэба мяняць, іначай могуць аштрафаваць на суму да 20 базавых велічыняў — 490 рублёў).

Але псаваньнем пашпарта ня лічыцца, напрыклад, зьмена зьнешнасьці адносна той, што на фота ў пашпарце — калі чалавек фатаграфаваўся на пашпарт з барадой, гэтую бараду можна згаліць, а пашпарт не мяняць. Але калі паспрабаваць самастойна пераклеіць фота ў пашпарце — у гэтым могуць угледзець псаваньне пашпарта, а могуць нават падробку дакумэнтаў, а за гэта паводле арт. 380 КК РБ могуць пакараць двума гадамі абмежаваньня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG