Нідэрландскія ўлады выдалі першы пашпарт, у якім пазначаны «нэўтральны» пол уладальніка.
Як паведамляе BBC, «Леонэ Зэкерс, 57 гадоў, атрымала пашпарт, у якім пол пазначаны як „X“, замест „M“ для мужчын ці „V“ для жанчын».
У 2001 годзе Зэкерс зрабіў апэрацыю па зьмене полу з мужчынскага на жаночы, аднак цяпер ідэнтыфікуе сябе як чалавека сярэдняга полу. Раней ад Зэкерс у суд паступіў зварот з патрабаваньнем дазволіць афіцыйную рэгістрацыю асоб «нэўтральнай» палавой прыналежнасьці, і гэты працэс быў выйграны. Суд палічыў, што адмова ў падобнай рэгістрацыі зьяўляецца парушэньнем прыватнага жыцьця, самавызначэньня і асабістай аўтаноміі.
BBC паведамляе, што асобамі сярэдняга полу акрэсьліваюць сябе каля 4% жыхароў Нідэрляндаў.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў