Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінец хацеў трапіць у Беларусь па пашпарце СССР. Затрымалі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Два беларусы спрабавалі яму ў гэтым дапамагчы, цяпер ім пагражае штраф.

Мазырскія памежнікі 10 верасьня затрымалі за 350 мэтраў ад мяжы з Украінай двух грамадзян Беларусі ўзростам 49 і 51 год. Як піша Памежны камітэт, яны ішлі сустракаць родзіча з Украіны 1967 году нараджэньня.

Той сваяк, сьцьвярджаюць памежнікі, зьбіраўся заведама незаконна трапіць у Беларусь, бо ня меў належных дакумэнтаў — толькі пашпарт грамадзяніна СССР. Украінскія памежнікі затрымалі і яго.

Беларусам паводле арт. 23.29 і 23.30 КаАП РБ пагражае штраф да 100 базавых велічыняў (2450 рублёў). Што пагражае ўкраінцу, невядома, але паводле аналягічных артыкулаў украінскага КаАП прысуджаецца штраф да 8500 грыўняў (каля 657 беларускіх рублёў).

Украінцам не патрэбна віза для наведваньня Беларусі, але патрэбен менавіта дзейны пашпарт краіны. Хоць пашпарты СССР ва Ўкраіне даўно ня дзейныя, яшчэ ў 2015 годзе паведамлялася, што каля 30 тысяч чалавек яшчэ жылі зь імі і ня мелі пашпартоў іншых дзяржаваў.

XS
SM
MD
LG