Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалі крымінальную справу аб гібелі чатырох чалавек на пажары ў Горадзенскім раёне 

Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце гібелі чатырох чалавек на пажары ў Горадзенскім раёне, паведмляе сайт naviny.by. Справу пачалі паводле артыкулу аб прычыненьні сьмерці па неасьцярожнасьці.

Як паведаміла Горадзенскае абласное ўпраўленьні Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях, пажар адбыўся у драўлянай хаце ў аграгарадку Верцялішкі ў ноч на 18 лістапада. Ратавальнікі знайшлі целы чатырох чалавек — гаспадара дому, ягонай жонкі і яшчэ дзьвюх жанчын. Сын гаспадароў і яшчэ адзін мужчына пасьпелі выбрацца з хаты да прыезду ратавальнікаў.

Напярэдадні пажару ў гэтым доме была бяседа, частка гасьцей разышлася па хатах, а трое засталіся начаваць.

XS
SM
MD
LG