Міністар абароны Нямеччыны, Урсуля фон дэр Ляен, першая жанчына на гэтай пасадзе, сёньня стала старшынёй Эўрапейскай Камісіі.
Свабода прапанавала шэрагу ўкраінскіх палітыкаў і экспэртаў выказаць свае меркаваньні аб тым, як Беларусь і яе лідэр паўплывалі на Ўкраіну за чвэрць стагодзьдзя прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.
Уладзімер Сямашка папрасіў ня зьвязваць інтэграцыю з кампэнсацыяй Беларусі за расейскі падатковы манэўр.
У Палаце прадстаўнікоў ня бачаць падставаў для звароту ў Канстытуцыйны суд наконт прэзыдэнцкага дэкрэту № 3, а Савет Рэспублікі наагул не разьбіраўся з праблемай.
Як Лукашэнка паўплываў на Расею за чвэрць стагодзьдзя свайго кіраваньня? Сёньня - адказ Юліі Латынінай, расейскай публіцысткі і пісьменьніцы, супрацоўніцы «Новой газеты» і «Эха Москвы», ляўрэаткі прэміі дзярждэпартаменту ЗША «Абаронца Свабоды» за 2008 год
«Мы павінны быць амбіцыйнымі»
21 ліпеня ва Ўкраіне адбудуцца пазачарговыя парлямэнцкія выбары, пасьля якіх завершыцца перафарматаваньне цэнтральнай улады. Назіраць за імі запрошаныя 8 беларускіх грамадзян.
МЗС Беларусі дагэтуль не атрымліваў ад туніскага боку афіцыйнай інфармацыі аб прычынах затрыманьня беларускіх грамадзян у Тунісе, распавялі TUT.BY у зьнешнепалітычным ведамстве.
«Ніводзін з нашых вайскоўцаў у Сырыі не знаходзіцца, за выключэньнем беларускага вайсковага аташэ».
Рада Эўразьвязу на ўзроўні кіраўнікоў МЗС 15 ліпеня ўхваліла санкцыі супраць Турэччыны з прычыны правядзеньня Анкарой геолягаразьведнага сьвідраваньня ля берагоў Кіпру.
У магістратуру і асьпірантуру хлопцы цяпер змогуць трапіць толькі пасьля войска. Прынамсі сёлета ВНУ рызыкуюць страціць некалькі дзясяткаў тысяч рублёў, якія атрымліваюць ад вучобы ў платнай магістратуры.
Згаданая Трампам дэпутатка заклікала кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў зрабіць захады для імпічмэнту прэзыдэнта.
Адміністрацыя Трампа спрабуе ня даць большасьці з тых, хто знаходзіцца на паўднёвай мяжы ЗША, імкнучыся атрымаць прыстанішча, магчымасьці гэта зрабіць, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Прынамсі траіх шпіталізавалі, затрымана ня менш за 39 пратэстоўцаў.
Прадстаўнікі ЗША і Расеі сустрэнуцца 17 ліпеня ў Жэнэве з мэтай ацаніць пэрспэктывы заключэньня новай дамовы аб абмежаваньні ядзерных узбраеньняў, пагадненьня, да якога пасьля можа далучыцца Кітай.
Затрыманьні прайшлі ў рамках расьсьледаваньня аб датычнасьці групы грамадзян Італіі да баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны.
17 ліпеня яны наведаюць мужчынскі манастыр на Валааме, а 18 ліпеня возьмуць удзел у паседжаньні VI форуму рэгіёнаў Расеі і Беларусі.
Пра гэта ў Брусэлі заявіў прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях пашырэньня Яганэс Ган пасьля сустрэчы зь міністрам замежных спраў Малдовы Нікалае Папэску.
6 ліпеня ў Менску прайшло мерапрыемства, якое ягоныя ўдзельнікі назвалі «зьездам актывістаў НОД Расеі і Беларусі». Свабода даведалася дэталі.
20 ліпеня споўніцца 25 гадоў з дня першай інаўгурацыі прэзыдэнта Лукашэнкі. Як кіраваная ім Беларусь, ён сам паўплываў на Расею за гэтыя чвэрць стагодзьдзя? Сёньня - адказ Глеба Паўлоўскага, расейскага палітоляга, у 1996-2011 гадах — палітычнага кансультанта расейскіх прэзыдэнтаў.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім кажа, што аўтары зваротаў патрабуюць замест беларускай гістарычнай сымболікі ўводзіць георгіеўскія стужкі.
Свабода працягвае цыкль публікацый пра сытуацыю ў анэксаваным Крыме. Мы некалькі дзён прабылі на паўвостраве і расказваем, што там убачылі.
Аляксандар Лукашэнка прыняў запрашэньне прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ўзяць удзел у Форуме рэгіёнаў, паведаміў пасол Беларусі ва Ўкраіне Ігар Сокал.
У Маскве паліцыя 14 ліпеня разагнала мірны пратэст за допуск незалежных кандыдатаў на выбары ў Маскоўскую гарадзкую думу.
Агенты Бюро кантролю і захаваньня міграцыйнага і мытнага заканадаўства (ICE) праводзяць рэйды па ўсёй краіне, нацэленыя на затрыманьне мігрантаў, якіх мяркуюць адправіць назад на радзіму, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Удзельнікі пратэсту спрабавалі разьбіць намётавы лягер каля Маскоўскага гарадзкога выбаркаму. Каля чатырох дзясяткаў чалавек затрымана на несанкцыянаванай акцыі ў цэнтры Масквы, зьвязанай з выбарамі ў гарадзкі парлямэнт.
14 ліпеня 2019 году ў Нью-Ёрку прайшоў традыцыйны «Марш паняволеных народаў» з удзелам беларусаў.
Пра затрыманьне паведамляе «Новы час» са спасылкай на актывістаў, якія былі сьведкамі здарэньня.
Археалягічныя і экспэртныя працы на месцы меркаванай магілы Віктара Каліноўскага ў Сьвіслачы закончаныя. Працы ішлі 4 дні — ад 8-га да 11 ліпеня. Калі былі выяўленыя парэшткі двух чалавек, археолягі спынілі сваю частку працы, паведамляе Радыё Рацыя.
У заяве, апублікаванай на сайце Рады Эўропы, вярхоўная прадстаўнік ЭЗ у зьнешняй палітыцы і бясьпецы Фэдэрыка Магерыні падкрэсьліла неабходнасьць далейшага разьвіцьця агульных працэсаў кантролю над узбраеньнямі, раззбраеньня і непашырэньня ядзернай зброі.
Пра гэта напісала амэрыканскае інфармацыйнае агенцтва Bloomberg. Паводле агенцтва, пляны Крамля на час пасьля 2024 году цяпер палягаюць у тым, каб Уладзімір Пуцін стаў прэм’ерам з пашыранымі паўнамоцтвамі.
Парыская паліцыя затрымала ў нядзелю 152 чалавекі зь ліку «жоўтых камізэлек», якія ўчынілі беспарадкі ў сталіцы Францыі. Пра гэта паведаміла прэфэктура гораду.
У Парыжы 14 ліпеня адбыўся традыцыйны вайсковы парад з нагоды нацыянальнага сьвята — Дня ўзяцьця Бастыліі. Парад прымаў прэзыдэнт Эманюэль Макрон разам зь міністрамі францускага ўраду. Сярод замежных гасьцей на трыбунах была і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.
Масква адмовілася абмяркоўваць зь Японіяй магчымасьць перадачы ёй двух з чатырох паўднёвакурыльскіх астравоў у рамках перамоваў аб заключэньні мірнай дамовы, перадае агенцтва ТАСС са спасылкай на японскае агенцтва Кіёда.
У Маскве распачалася акцыя за допуск незалежных кандыдатаў на выбары ў гарадзкую думу, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода. У Новапушкінскім сквэры сабраліся некалькі тысяч чалавек, побач стаяць аўтазакі.
Ганконскія актывісты распачалі новыя пратэсты, якія гэтым разам скіраваныя супраць гандляроў з мацерыковага Кітая, паведамляе Euronews.
На турэцкай авіябазе Мюртэд прызямліўся чарговы расейскі самалёт з партыяй элемэнтаў для зэнітна-ракетных комплексаў С-400, паведамляе тэлеканал Euronews.
Традыцыйны вайсковы парад 14 ліпеня на Елісейскіх палях у Парыжы, прысьвечаны Дню ўзяцьця Бастыліі, сёлета пройдзе пад знакам агульнаэўрапейскай абароны.
У некалькіх краінах сьвету 13 ліпеня праходзяць акцыі ў падтрымку Алега Сянцова. Украінскаму рэжысэру, якога ў Расеі абвінавацілі ў тэрарызьме і пасадзілі ў турму на 20 гадоў, сёньня спаўняецца 43 гады.
Лідэр КНДР Кім Чэн Ын афіцыйна стаў кіраўніком дзяржавы пасьля ўнясеньня паправак у Канстытуцыю, паведамляе Reuters.
Колькасьць загінулых у выніку выбуху і ўзброенага нападу на гатэль у самалійскім горадзе Кісмаё 12 ліпеня ўзрасла да 26, сярод загінулых ёсьць замежнікі. Раней паведамлялася пра 13 загінулых.
Міністар працы ЗША Аляксандар Акоста абвясьціў пра сваю адстаўку пасьля рэзкай крытыкі ў прэсе за тое, што калі быў пракурорам, ён мякка паставіўся да мільярдэра Джэфры Эпштэйна, абвінавачанага ў гвалтаваньні непаўналетніх.
Дзяржкамітэт па маёмасьці накіраваў ліст у Вікіпэдыю з просьбай пры напісаньні беларускіх геаграфічных назваў лацінкай выкарыстоўваць «нацыянальную сыстэму раманiзацыi геаграфiчных назваў».
Калі ён стаў незалежнікам? Ці прывёў ён Беларусь у тупік? Што будзе пасьля яго сыходу?
Яго прызналі вінаватым у датычнасьці да сьмерці італьянскага фотажурналіста.
У Беларускім зьнешнепалітычным ведамстве рэзалюцыю назвалі «беспэрспэктыўнай». Раней Рада ААН па правах чалавека выказала заклапочанасьць станам правоў чалавека ў Беларусі.
Факт, пра які забыліся: у красавіку 1994-га, ужо пры Мечыславу Грыбу, Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня абмяркоўваў варыянт арышту старшыні Саўміну Кебіча, кіраўніка Нацбанку Багданкевіча і першага Кебічавага намесьніка Міхаіла Мясьніковіча.
Рашэньне было прынятае Радай ААН па правах чалавека на 41-й сэсіі ў Жэнэве.
Першыя крокі на пасадзе прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага выклікалі ў ягоных апанэнтаў асьцярогі наконт магчымасьці рэваншу прарасейсіх сілаў, якія дамінавалі ў часы кіраўніцтва Віктара Януковіча. Пра што канкрэтна кажуць крытыкі Зяленскага і як ацэньваюць іх трывогі аналітыкі?
Міністар абароны Турэччыны Хулусі Акар заявіў, што краіна 12 чэрвеня прыняла першыя кампанэнты расейскай ракетнай сыстэмы С-400.
Загрузіць яшчэ