Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскага вайскоўца асудзілі ў Італіі на 24 гады турмы


Віталь Маркаў (справа) размаўляе з адвакатам Дэла Вале, 12 красавіка 2019

Суд у італьянскім горадзе Павія 12 ліпеня асудзіў на 24 гады пазбаўленьня волі байца Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны Віталя Маркава. Яго прызналі вінаватым у датычнасьці да сьмерці італьянскага фотажурналіста Андрэа Ракелі каля Славянску ў 2014 годзе.

Абарона даводзіла невінаватасьць Маркава, які мае італьянскае грамадзянства. Абвінавачаньне прасіла для яго 17 гадоў зьняволеньня.

"Я звычайны салдат і патрыёт сваёй краіны, я давяраю італьянскаму правасудзьдзю і зь нецярпеньнем чакаю вашага рашэньня", - сказаў ўкраінскі вайсковец у сваім апошнім слове перад прысудам.

У траўні 2014 году машына, у якой ехалі італьянскі фотарэпартэра Андрэа Ракелі, ягоны перакладчык і праваабаронца Андрэй Міронаў, а таксама францускі фотажурналіст Вільям Рагелён, трапіла пад мінамётны абстрэл у Данбасе. Ракелі і Міронаў загінулі, Рагелён быў цяжка паранены.

Дагэтуль у гэтым нападзе ўкраінскія сілы вінавацяць сэпаратыстаў, а тыя — украінскі бок.

Андрэй Міронаў (зьлева) і Андрэа Ракелі (справа)
Андрэй Міронаў (зьлева) і Андрэа Ракелі (справа)

Міністар унутраных спраў Арсен Авакаў напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што рашэньне італьянскага суду абавязкова будзе абскарджвацца.

«24 гады Віталю Маркаву - несправядлівае і ганебнае рашэньне італьянскага суду. Яно будзе абскарджана!! Наша гвардыя і Ўкраіна не вінаватыя ў сьмерці карэспандэнта Ракелі. Ён стаў ахвярай агрэсіўнай Расеі, якая разьвязала ў Славянску вайну на Данбасе».

Прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Арцём Шаўчэнка выклаў відэазапіс, на якім Віталь Маркаў наўпрост раіў італьянскім журналістам ня езьдзіць у раён, дзе загінуў Ракелі, у сувязі з актыўнымі баявымі дзеяньнямі і вялікай небясьпекай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG