Паліцыя ў Італіі затрымала траіх чалавек, зьвязаных з крайне правымі групоўкамі, якіх падазраюць у дачыненьні да незаконнага абароту зброі.
У некалькіх гарадах на поўначы краіны праведзеныя ператрусы, падчас якіх была ў тым ліку канфіскавана ракета «паветра-паветра» даўжынёй тры мэтры.
Затрыманьні прайшлі ў рамках расьсьледаваньня аб датычнасьці групы грамадзян Італіі да баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны, паведамілі ў паліцыі. Адзін з затрыманых, Фабіё дэль Бэрджоліё, нібыта ў мінулым беспасьпяхова балятаваўся ў італьянскі Сэнат ад нэафашыстоўскай партыі. Пры гэтым не паведамляецца пра датычнасьць яго ці іншых затрыманых да баявых дзеньняў на Данбасе.
Ракета «паветра-паветра» была знойдзена ў ангары невялікага аэрапорта ў Лямбардыі на поўначы краіны. Яе нібыта спрабавалі прадаць двое іншых падазраваных. Паводле дадзеных паліцыі, зброя магла першапачаткова знаходзіцца ў арсэнале арміі Катару. Акрамя таго паліцыянты знайшлі ў доме Бэрджоліё каля 40 адзінак стралковага зброі і значкі з нацысцкай сымболікай.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com