Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына атрымала першую пастаўку С-400. ЗША пагражаюць санкцыямі


Ракетны комплекс С-400. Ілюстрацыйнае фота

Міністар абароны Турэччыны Хулусі Акар заявіў, што краіна 12 чэрвеня прыняла першыя кампанэнты расейскай ракетнай сыстэмы С-400.

Пачатак паставак пацьвердзіў таксама прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

ЗША і некаторыя краіны NATO раней раскрытыкавалі Анкару за закупку комплексаў С-400 у Расеі. Як паведамляе Голас Амэрыкі, пастаўкі набліжаюць пагрозу санкцый супраць Турэччыны з боку ЗША.

Раней ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да Мінабароны Кітаю за закупку комплексаў С-400 у Расеі, а таксама пагражалі ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да Турэччыны, Катару, Індыі, Саудаўскай Аравіі і яшчэ некалькіх патэнцыйных пакупнікоў расейскіх С-400.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG