Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крамлі пацьвердзілі сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі


Архіўнае фота

17 ліпеня яны наведаюць мужчынскі манастыр на Валааме, а 18 ліпеня возьмуць удзел у VI форуме рэгіёнаў Расеі і Беларусі. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Прэс-служба Крамля пацьвердзіла сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі 17–18 ліпеня.

17 ліпеня Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка наведаюць Валаамскі мужчынскі манастыр.

18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу яны правядуць перамовы і возьмуць удзел у пленарным паседжаньні VI форуму рэгіёнаў Расеі і Беларусі.

Раней пра сустрэчы паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Тэмай перамоваў будуць пытаньні разьвіцьця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG