Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы падчас параду затрыманыя 152 маніфэстантаў зь ліку «жоўтых камізэлек»


Сутычкі пратэстоўцаў з паліцыяй, Парыж, 14 ліпеня 2019
Сутычкі пратэстоўцаў з паліцыяй, Парыж, 14 ліпеня 2019

Парыская паліцыя затрымала ў нядзелю 152 чалавекі зь ліку «жоўтых камізэлек», якія ўчынілі беспарадкі ў сталіцы Францыі. Пра гэта паведаміла прэфэктура гораду.

Няўзгодненая маніфэстацыя, якая суправаджалася нападамі на паліцыю і спробамі пагромаў, пачалася на Элізэйскіх палях побач з плошчай Зоркі ў апошнія хвіліны ўрачыстага параду, прысьвечанага нацыянальнаму сьвяту Францыі. Хуліганы кідалі ў ахоўнікаў парадку камяні і бутэлькі, паліцыя ў адказ шырока выкарыстоўвала сьлезацечны газ.

Яна затрымала ў тым ліку і агульнанацыянальных лідэраў «жоўтых камізэлек» — Максіма Нікаля, Эрыка Друэ і Жэрома Радрыгеза. Двое апошніх зьмешчаныя пад варту.

Як паведаміла прэфэктура, у асноўным затрыманым выстаўленыя абвінавачаньні па чатырох пунктах. Гэта правядзеньне несанкцыянаванай маніфэстацыі, гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да прадстаўнікоў улады, нашэньне зброі і зьнішчэньне грамадзкай уласнасьці. Сутычкі на Элізэйскіх палях працягваліся і пасьля заканчэньня параду.

«Тым, хто паспрабаваў перашкодзіць у Парыжы правядзеньню параду, мусіць быць сорамна. 14 ліпеня — гэта дзень яднаньня нацыі, і гэта варта паважаць», — заявіў у сувязі зь сёньняшнімі падзеямі міністар унутраных справаў Францыі Крыстоф Кастанэр.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG