Як Лукашэнка паўплываў на Расею за чвэрць стагодзьдзя свайго кіраваньня - адказ расейскага публіцыста і палітоляга Леаніда Радзіхоўскага
Больш за 22 тысяч чалавек выйшлі ў суботу ў Маскве на пратэст, паведамляе праект «Белы лічыльнік». Масквічы выйшлі на прасп’кт Сахарава, каб патрабаваць ад уладаў зарэгістраваць незалежных і апазыцыйных кандыдатаў на выбарах у Маскоўскую гарадзкую думу.
Урад Нідэрландаў 19 ліпеня прызнаў, што нясе частковую адказнасьць за гібель 350 басьнійскіх мусульман падчас разьні ў Срэбраніцы ў ліпені 1995 года. Пра гэта гаворыцца ў заяве галяндзкага Міністэрства абароны.
Падчас мемарыяльнай акцыі памяці ў Кіеве павераны ў справах ЗША ва Ўкраіне Уільям Тэйлар заклікаў улады прыцягваць да адказнасьці вінаватых у сьмерці журналіста.
Спрэчка двух украінскіх палітолягаў — Канстанціна Бандарэнкі і Ўладзімера Куліка — пра беларускую палітыку, дакладней, пра Аляксандра Лукашэнку.
Удзельнікі адной з самых пасьпяховых маладых ініцыятываў Горадні «Хата ня з краю» расказалі, чаму іх слухаюцца чыноўнікі. Свабода вылучыла самыя істотныя парады.
Сёньня відавочна, што беларускае грамадзтва перарасло Лукашэнку. Ён стаў тормазам на шляху разьвіцьця і перамен.
20 ліпеня спаўняецца роўна 25 гадоў ад часу першай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Рэфэрэндумы, зьніклыя палітыкі, «500 даляраў» — наколькі добра вы памятаеце прэзыдэнцтва Лукашэнкі за гэтую чвэрць стагодзьдзя? Праверце сябе.
Адольфа Гітлера спрабавалі забіць дзясяткі разоў. Самы знакаміты замах на жыцьцё фюрэра адбыўся 20 ліпеня 1944 году ў стаўцы Гітлера «Ваўчынае логава» ва Ўсходняй Прусіі. Кожны год 20 ліпеня ў Бэрліне ўскладаюць вянкі ў гонар пакараных нацыстамі ўдзельнікаў змовы супраць Гітлера.
20 ліпеня спаўняецца 25 год з дня інаўгурацыі Лукашэнкі, са сваіх 64 гадоў ён 25 год кіруе Беларусьсю. У аглядзе Свабоды — вобраз Лукашэнкі ў выяўленчым мастацтве.
Іранскі Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі паведаміў, што «канфіскаваў» брытанскі танкер Stena Impero ў Армускай пратоцы.
Веткаўскі раён трэці раз за два гады рыхтуецца да прыезду Аляксандра Лукашэнкі. Ён меўся прыехаць на адкрыцьцё новай птушкафабрыкі ў сьнежні 2016-га. Чакалі яго і на гадавіну чарнобыльскай трагедыі ўвесну 2017-га. Цяпер мясцовыя кажуць, што «дакладна прыедзе» 26 ліпеня.
Вясна 1991 году. Людзі пратэстуюць супраць сацыяльнай і эканамічнай палітыкі ўраду Вячаслава Кебіча. Сярод іншых слова ўзяў прадстаўнік парлямэнцкай фракцыі «Камуністы за дэмакратыю» Аляксандар Лукашэнка. Гэта адзіны ягоны вулічны выступ перад народам.
Пра Расею для розных пакаленьняў беларусаў разважаюць аглядальнікі Радыё Свабода Юры Дракахруст і Віталь Цыганкоў, карэспандэнтка «Нямецкай хвалі» па Беларусі Аляксандра Багуслаўская і сацыёляг Алена Арцёменка.
Кіраўніца прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Качанава праінспэктавала Сьвята-Ўсьпенскі мужчынскі манастыр у Жыровічах. Адзін з галоўных цэнтраў беларускага хрысьціянства разам са сваёй сядзібай — архітэктурным ансамблем XVI–XVIII стагодзьдзяў налета адзначыць 500-годзьдзе заснаваньня.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — былы кіраўнік місіі АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік. Ён ацэньвае 25-годзьдзе ва ўладзе Аляксандра Лукашэнкі, прыгадвае, чаму Лукашэнка не пайшоў на дыялёг з апазыцыяй, і заяўляе, што палітычныя і эканамічныя рэформы немагчымыя падчас кіраваньня Лукашэнкі
За што кідаюць у турмы апанэнтаў рэжыму? Хто выкрадае крымскататарскіх актывістаў? Пра што пішуць манапалізаваныя СМІ? Куды падзецца ўкраінскім вернікам, пазбаўленым храмаў? Ці паўплывалі міжнародныя санкцыі на побыт крымчукоў? Мы некалькі дзён прабылі на паўвостраве і расказваем, што там убачылі.
Праз два шатляндзкія афшоры.
Беларускі ўрад прапанаваў скасаваць крымінальную адказнасьць за дзейнасьць ад імя «незарэгістраваных арганізацый», пакінуць толькі штрафы да 50 базавых велічыняў (1225 рублёў) паводле Адміністрацыйнага кодэксу.
Выбраная кіраўніца Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляен падтрымала працяг санкцыйнай палітыкі Эўразьвязу да Расеі.
Памежнікі Польшчы і Беларусі завяршылі праверку стану дзяржаўнай мяжы на ўсёй яе працягласьці паміж дзьвюма дзяржавамі. Гэта першая такая праверка з часоў абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе і выхаду яе са складу СССР.
У Маскве паліцэйскія затрымалі актывіста Максіма Кандрацьева, які выйшаў на Красную плошчу з адзіночным пікетам за свабоду слова і мірных сходаў. Актывіст трымаў у руках чысты ліст паперы, паведамляе «Настоящее время».
«Было бы недарэчна адзначаць гадавіну агрэсіі супраць Польшчы з удзелам кіраўніка, які цяпер дзейнічае гэтаксама ў дачыненьні сваіх суседзяў».
Суд у Архангельску аштрафаваў на 30 тысяч расейскіх рублёў (477 даляраў) пэнсіянэрку Алену Макараву паводле закону аб «непавазе да ўлады». Падставай для гэтага стаў яе камэнтар аб паліцыі і судзьдзях у «УКантакце».
20 ліпеня спаўняецца тры гады з дня гібелі ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета. Тры гады расьсьледаваньня не далі вынікаў: няма ні падазраваных, ні зачэпак, ні доказаў.
Вынікі апошніх сустрэчаў Лукашэнкі і Пуціна абмяркоўваюць выкладчык расейскай Вышэйшай школы эканомікі Дзьмітры Балкунец і аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
«Ёсьць шэраг нявырашаных пытаньняў, якія носяць прынцыповы характар, і калі яны вырашаныя ня будуць, гэта можа закансэрваваць працэс будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, а пры пэўных абставінах — гэты працэс нават разьвярнуць назад».
У дзень сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна беларускі міністар эканомікі заявіў пра ўзгадненьне пазыцыяў адносна інтэграцыі Беларусі і Расеі «на 80%». Месяц таму ягоны расейскі калега казаў пра «каля 90%».
«Калі нас на Захадзе крытыкуюць, я ім кажу: вы яшчэ з намі не разьлічыліся за тую апошнюю вайну, якая спароджаная была вамі на нашай тэрыторыі».
Пра ўплыў Аляксандра Лукашэнкі на Расею — вядомы расейскі публіцыст, адзін з пачынальнікаў новага стылю расейскай журналістыкі Максім Сакалоў
«Мушу вам сказаць як гісторык, няхай не пакрыўдзяцца на мяне іншыя народы, але я лічу, што беларусы і ленінградцы пацярпелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны больш за любыя народы».
Крымінальную справу актывіста анархісцкага руху Зьмітра Паліенкі на пачатку ліпеня перадалі ў пракуратуру для накіраваньня ў суд. Але абвінавачаньне могуць дапоўніць.
Свабода прапанавала шэрагу ўкраінскіх палітыкаў і экспэртаў выказаць свае меркаваньні аб тым, як Беларусь і яе лідэр паўплывалі на Ўкраіну за чвэрць стагодзьдзя прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб наданьні ўкраінскага грамадзянства дзевяці замежным грамадзянам, якія абаранялі тэрытарыяльную цэласнасьць краіны на Данбасе.
Аляксандар Лукашэнка, відавочна, не фанат высокіх тэхналёгіяў. За 25 гадоў прэзыдэнцтва яго ня бачылі са смартфонам, ён не вядзе Twitter, а кампутар на ягоным стале ў Палацы незалежнасьці ні разу не паказвалі ўключаным.
Аляксандар Лукашэнка 18 ліпеня на перамовах з Уладзімірам Пуціным прапанаваў «зьняць усе праблемныя пытаньні ў адносінах Беларусі і Расеі» да 20-годзьдзя саюзнай дамовы, піша БелТА.
Патруль Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі захапіў у Пэрсыдзкай затоцы замежны нафтаналіўны танкер. На яго борце былі 12 чалавек. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на іранскую дзяржаўную тэлевізію.
Пра тры этапы ўплыву Аляксандра Лукашэнкі на Расею — Мадэст Колераў, расейскі гісторык, грамадзкі дзяяч, галоўны рэдактар агенцтва Regnum.
Кампанія Microsoft за год апавясьціла каля 10 тысяч кліентаў пра пагрозу кібэратак пры падтрымцы розных дзяржаваў, гаворыцца ў паведамленьні карпарацыі. «Актыўнасьць» пераважна ішла з боку Ірану, Паўночнай Карэі і Расеі.
Паводле дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай, дамова аб стварэньні «саюзнай дзяржавы» цалкам вычарпала сябе, так і не дасягнуўшы задэкляраваных амаль 20 гадоў таму мэтаў. Пра гэта Канапацкая напісала ў сябе ў «Фэйсбуку».
Рэзалюцыя аб пачатку працэдуры зьняцьця Дональда Трампа з пасады прэзыдэнта ЗША не знайшла падтрымкі ў Палаце прадстаўнікоў амэрыканскага Кангрэсу 17 ліпеня.
Актывісты грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» сабралі каля 1000 подпісаў пад зваротам у Віцебскі гарвыканкам з прапановай разьмясьціць у цэнтры гораду шыльды з гістарычнымі назвамі вуліцаў.
Экс-прэзыдэнт Эквадору Рафаэль Карэа заявіў, што заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж умешваўся ў прэзыдэнцкія выбары ЗША ў 2016 годзе з амбасады Эквадору ў Лёндане
Як Лукашэнка паўплываў на Расею за 25 гадоў свайго кіраваньня? Сёньня — адказ Аляксандра Баўнава, публіцыста, палітоляга, былога дыплямата, галоўнага рэдактара сайту Carnegie.ru
Пра гэта заявіў прадстаўнік АБСЭ на перамовах наконт урэгуляваньня сытуацыі на Данбасе пасол Марцін Сайдзік.
Інтэграцыя Беларусі з Расеяй — гарачая тэма перадвыбарчага 2019 году. Мы сабралі прыклады таго, як Крэмль цісьне на Беларусь. А аналітык Арцём Шрайбман ацаніў градус пагрозы інтэграцыі ад 1 да 100. Дарэчы, пры 100 градусах вада ўжо кіпіць.
Прэзыдэнт Расеі падпісаў указ, паводле якога грамадзянства Расеі могуць атрымаць у спрошчаным парадку ўкраінцы, якія знаходзяцца ў Расеі і якія раней жылі на ўсёй тэрыторыі Данецкай і Луганскай вобласьцяў Украіны.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — беларускі сацыёляг Сяргей Нікалюк. Ён сьцьвярджае, што каштоўнасьці беларусаў за апошнія 25 гадоў амаль не зьмяніліся, і тлумачыць, чаму так адбылося, а таксама заяўляе, што для ўлады кансэрвацыя статус-кво больш выгадная, чым мадэрнізацыя.
Лукашэнка яшчэ не да канца інтэграваны. Яго запрашаюць, маўляў, паглядзі — прыкладна так і з Беларусьсю будзе.
Загрузіць яшчэ