Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША рыхтуюць санкцыі супраць Турэччыны за набыцьцё расейскіх комплексаў С-400 


Расейскі комплекс С-400
Расейскі комплекс С-400

На турэцкай авіябазе Мюртэд прызямліўся чарговы расейскі самалёт з партыяй элемэнтаў для зэнітна-ракетных комплексаў С-400, паведамляе тэлеканал Euronews.

Турэччына набыла сыстэмы, нягледзячы на ціск з боку ЗША. Вашынгтон патрабаваў ад турэцкага кіраўніцтва адмовіцца ад зьдзелкі і набыць амэрыканскія комплексы Patriot.

«Набыцьцё С-400 — пытаньне вырашанае, працэс ідзе поўным ходам, — канстатаваў міністар замежных спраў Турэччыны Меўлют Чавушаглу. — Мы каардынуем яго, даючы дазвол самалётам і пэрсаналу. Пастаўкі працягваюцца нармальным парадкам».

Тым часам стала вядома, што ЗША ў найбліжэйшыя дні маюць агучыць санкцыі супраць Анкары за супрацу з Расеяй у вайсковай галіне. Белы дом ужо пагражаў спыніць пастаўкі ў Турэччыну самалётаў F-35 і выключыць яе з праграмы вытворчасьці гэтай тэхнікі.

За акіянам лічаць, што радыёлякацыйная сыстэма С-400 можа забясьпечыць расейскіх вайскоўцаў інфармацыяй аб найноўшых амэрыканскіх зьнішчальніках-бамбавіках.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG