Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кім Чэн Ын зьмяніў Канстытуцыю і афіцыйна стаў кіраўніком КНДР


Кім Чэн Ын

Лідэр КНДР Кім Чэн Ын афіцыйна стаў кіраўніком дзяржавы пасьля ўнясеньня паправак у Канстытуцыю, паведамляе Reuters.

Раней намінальным кіраўніком КНДР лічыўся старшыня прэзыдыюма Вярхоўнага народнага сходу КНДР, а пасада Кім Чэн Ына пазначалася як «вярхоўны лідэр», які камандуе «ўсёй вайсковай магутнасьцю краіны».

Апытаныя агенцтвам Reuters экспэрты адзначаюць, што Кім Чэн Ын даўно хацеў атрымаць тытул кіраўніка дзяржавы і зрабіць палітычны курс менш мілітазаваным і больш арыентаваным на эканоміку і міжнародныя перамовы. Паводле агенцтва, зьмяненьні зьвязаныя і з падрыхтоўкай патэнцыйна мірнай дамовы з ЗША.

Паўночная Карэя ў новым варыянце канстытуцыі па-ранейшаму названая ядзернай дзяржавай.

У канцы чэрвеня Паўночная Карэя ўпершыню за апошнія два гады правяла перамовы з Паўднёвай Карэяй і ЗША. Дональд Трамп стаў першым дзейным амэрыканскім прэзыдэнтам, які пабываў на тэрыторыі Паўночнай Карэі ў раёне дэмілітарызаванай зоны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG