Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША праходзяць рэйды супраць мігрантаў без дакумэнтаў


Ілюстрацыйнае фота. Мігранты пералазяць праз памежны плот паміж Мэксыкай і ЗША, 2018 год
Ілюстрацыйнае фота. Мігранты пералазяць праз памежны плот паміж Мэксыкай і ЗША, 2018 год

Агенты Бюро кантролю і захаваньня міграцыйнага і мытнага заканадаўства (ICE) ЗША праводзяць рэйды па ўсёй краіне, нацэленыя на затрыманьне мігрантаў, якіх зьбіраюцца дэпартаваць назад на радзіму, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Мішэньню кампаніі, якую 12 ліпеня зацьвердзіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, стануць сотні сем’яў у дзевяці буйных гарадах: Чыкага, Лос-Анджэлесе і Нью-Ёрку, Атлянце, Балтымары, Дэнвэры, Х’юстане, Маямі і Сан-Францыска.

Трамп заявіў у «Твітэры», што агенты маюць намер арыштаваць мільёны мігрантаў, якія незаконна заехалі ў ЗША, прадстаўнікі адміністрацыі кажуць, што гаворка ідзе прыблізна пра 2 тысячы чалавек. Агенты ICE нацэленыя галоўным чынам на мігрантаў, якіх лічаць небясьпечнымі.

Мяркуецца, што рэйды станоўча ўспрымуць выбарнікі, якія раней галасавалі за Трампа, зыходзячы зь ягоных абяцаньняў вырашыць праблему нелегальнай міграцыі. Дэмакраты — апазыцыйная партыя — асудзілі апэрацыю, заявіўшы, што дзейнічаць так супраць сем’яў, многія зь якіх прыбылі ў ЗША з Цэнтральнай Амэрыкі ў пошуках лепшага жыцьця, бесчалавечна.

Паводле Трампа, «вялікі працэнт злачынцаў» ужо зьмешчаны ў цэнтрах утрыманьня ў Тэхасе, недалёка ад амэрыкана-мэксыканскай мяжы.

«Прабачце, не магу ўпусьціць іх у нашу краіну, — заявіў Трамп ў Твітэры. — Калі (у цэнтрах утрыманьня) занадта шматлюдна, то скажыце ім, каб яны не прыяжджалі ў ЗША, і скажыце дэмакратам: ліквідуйце шчыліны — і праблема вырашана!»

У апошнія дні перад заплянаванымі рэйдамі мэры шэрагу гарадоў, у асноўным дэмакраты, пацьвердзілі, што адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з агентамі ICE у справе дэпартацыяў і надрукавалі нумары тэлефонаў даверу, па якіх мігранты могуць тэлефанаваць, каб пракансультавацца адносна сваіх правоў. Заканадаўцы-дэмакраты раяць мігрантам не адчыняць агентам ICE, калі тыя не прад’явяць судовага распараджэньня; нічога не казаць і не падпісваць без папярэдняй размовы з адвакатам.

Рэйды адбываюцца на фоне шырокай крытыкі ўмоваў, у якіх, як сьцьвярджаецца, утрымліваюць затрыманых мігрантаў. Резкая крытыка гучыць і ў сувязі з тым, што прадстаўнікі службы аховы межаў разлучаюць дзяцей з бацькамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG