Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве патрабуюць допуску незалежных кандыдатаў на выбары ў гарадзкую думу 


Ільля Яшын (у цэнтры), архіўнае фота

У Маскве распачалася акцыя за допуск незалежных кандыдатаў на выбары ў гарадзкую думу, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода. У Новапушкінскім сквэры сабраліся некалькі тысяч чалавек, побач стаяць аўтазакі.

Акцыя заяўленая як сустрэча з выбарцамі, незалежныя кандыдаты патрабуюць дапусьціць іх на выбары ў Маскоўскую думу, якія пройдуць 8 верасьня. Сярод прысутных заўважаны палітык Ільля Яшын, які заклікаў прысутных рушыць да будынку мэрыі.

Сталічныя ўлады ўжо заявілі, што сустрэча не была ўзгодненая і назвалі яе «спробай правядзеньня несанкцыянаванай акцыі». Арганізатары папярэджаныя, што іх могуць прыцягнуць да адказнасьці.

Некалькі апазыцыйных кандыдатаў заявілі, што выбарчыя камісіі робяць усё, каб зьняць з дыстанцыі няўгодных. Пра гэта, у прыватнасьці, паведамілі юрыстка Фонду барацьбы з карупцыяй Любоў Собаль, палітык Дзьмітрый Гудкоў ды іншыя.

Згодна з расейскім заканадаўствам, нават 10% подпісаў, прызнаных несапраўднымі, дасткова, каб не дапусьціць прэтэндэнтаў да ўдзелу ў выбарах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG