Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры нападзе на гатэль у Самалі загінулі 26 чалавек, сярод іх — замежнікі


Архіўнае фота. Супрацоўнікі службы бяспекі пасьля тэракту ў гатэлі гораду Магадыша ў лютым 2015 году

Колькасьць загінулых у выніку выбуху і ўзброенага нападу на гатэль у самалійскім горадзе Кісмаё 12 ліпеня ўзрасла да 26, сярод загінулых ёсьць замежнікі. Раней паведамлялася пра 13 загінулых.

Мясцовая радыёстанцыя са спасылкай на ўлады Самалі паведамляе што 26 загінулі 26 чалавек, сярод іх 10 замежнікаў: трое жыхароў Кеніі, двое амэрыканцаў, трое жыхароў Танзаніі, па адным жыхары Канады і Вялікай Брытаніі. Параненыя 56 чалавек.

12 ліпеня ля гатэлю ў цэнтры самалійскага гораду Кісмаё выбухнуў аўтамабіль, якім кіраваў тэрарыст-сьмяротнік. Пасьля гэтага група баевікоў уварвалася ў будынак і ўступіла ў бой з супрацоўнікамі сілаў бясьпекі. У момант, калі адбыўся тэракт, у гатэлі праходзіла нарада старэйшын і парлямэнтароў.

Адказнасьць за напад узяла на сябе ісламісцкая групоўка «Аш-Шабаб», утвораная ў 2004 годзе на тэрыторыі Самалі. Яе баевікі вядуць ўзброеную барацьбу за зьвяржэньне цэнтральнага ўраду, сфармаванага пры падтрымцы ЗША і Эфіёпіі, а таксама за вывад з Самалі міратворчага кантынгенту Афрыканскага саюзу, які аказвае падтрымку ўраду. З 2008 году баевікі рэгулярна зьдзяйсьняюць тэракты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG