Удзельнікі пратэсту спрабавалі разьбіць намётавы лягер каля Маскоўскага гарадзкога выбаркаму. Каля чатырох дзясяткаў чалавек затрымана на несанкцыянаванай акцыі ў цэнтры Масквы, зьвязанай з выбарамі ў гарадзкі парлямэнт.
14 ліпеня 2019 году ў Нью-Ёрку прайшоў традыцыйны «Марш паняволеных народаў» з удзелам беларусаў.
Пра затрыманьне паведамляе «Новы час» са спасылкай на актывістаў, якія былі сьведкамі здарэньня.
Археалягічныя і экспэртныя працы на месцы меркаванай магілы Віктара Каліноўскага ў Сьвіслачы закончаныя. Працы ішлі 4 дні — ад 8-га да 11 ліпеня. Калі былі выяўленыя парэшткі двух чалавек, археолягі спынілі сваю частку працы, паведамляе Радыё Рацыя.
У заяве, апублікаванай на сайце Рады Эўропы, вярхоўная прадстаўнік ЭЗ у зьнешняй палітыцы і бясьпецы Фэдэрыка Магерыні падкрэсьліла неабходнасьць далейшага разьвіцьця агульных працэсаў кантролю над узбраеньнямі, раззбраеньня і непашырэньня ядзернай зброі.
Пра гэта напісала амэрыканскае інфармацыйнае агенцтва Bloomberg. Паводле агенцтва, пляны Крамля на час пасьля 2024 году цяпер палягаюць у тым, каб Уладзімір Пуцін стаў прэм’ерам з пашыранымі паўнамоцтвамі.
Парыская паліцыя затрымала ў нядзелю 152 чалавекі зь ліку «жоўтых камізэлек», якія ўчынілі беспарадкі ў сталіцы Францыі. Пра гэта паведаміла прэфэктура гораду.
У Парыжы 14 ліпеня адбыўся традыцыйны вайсковы парад з нагоды нацыянальнага сьвята — Дня ўзяцьця Бастыліі. Парад прымаў прэзыдэнт Эманюэль Макрон разам зь міністрамі францускага ўраду. Сярод замежных гасьцей на трыбунах была і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.
Масква адмовілася абмяркоўваць зь Японіяй магчымасьць перадачы ёй двух з чатырох паўднёвакурыльскіх астравоў у рамках перамоваў аб заключэньні мірнай дамовы, перадае агенцтва ТАСС са спасылкай на японскае агенцтва Кіёда.
У Маскве распачалася акцыя за допуск незалежных кандыдатаў на выбары ў гарадзкую думу, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода. У Новапушкінскім сквэры сабраліся некалькі тысяч чалавек, побач стаяць аўтазакі.
Ганконскія актывісты распачалі новыя пратэсты, якія гэтым разам скіраваныя супраць гандляроў з мацерыковага Кітая, паведамляе Euronews.
На турэцкай авіябазе Мюртэд прызямліўся чарговы расейскі самалёт з партыяй элемэнтаў для зэнітна-ракетных комплексаў С-400, паведамляе тэлеканал Euronews.
Традыцыйны вайсковы парад 14 ліпеня на Елісейскіх палях у Парыжы, прысьвечаны Дню ўзяцьця Бастыліі, сёлета пройдзе пад знакам агульнаэўрапейскай абароны.
У некалькіх краінах сьвету 13 ліпеня праходзяць акцыі ў падтрымку Алега Сянцова. Украінскаму рэжысэру, якога ў Расеі абвінавацілі ў тэрарызьме і пасадзілі ў турму на 20 гадоў, сёньня спаўняецца 43 гады.
Лідэр КНДР Кім Чэн Ын афіцыйна стаў кіраўніком дзяржавы пасьля ўнясеньня паправак у Канстытуцыю, паведамляе Reuters.
Колькасьць загінулых у выніку выбуху і ўзброенага нападу на гатэль у самалійскім горадзе Кісмаё 12 ліпеня ўзрасла да 26, сярод загінулых ёсьць замежнікі. Раней паведамлялася пра 13 загінулых.
Міністар працы ЗША Аляксандар Акоста абвясьціў пра сваю адстаўку пасьля рэзкай крытыкі ў прэсе за тое, што калі быў пракурорам, ён мякка паставіўся да мільярдэра Джэфры Эпштэйна, абвінавачанага ў гвалтаваньні непаўналетніх.
Дзяржкамітэт па маёмасьці накіраваў ліст у Вікіпэдыю з просьбай пры напісаньні беларускіх геаграфічных назваў лацінкай выкарыстоўваць «нацыянальную сыстэму раманiзацыi геаграфiчных назваў».
Калі ён стаў незалежнікам? Ці прывёў ён Беларусь у тупік? Што будзе пасьля яго сыходу?
Яго прызналі вінаватым у датычнасьці да сьмерці італьянскага фотажурналіста.
У Беларускім зьнешнепалітычным ведамстве рэзалюцыю назвалі «беспэрспэктыўнай». Раней Рада ААН па правах чалавека выказала заклапочанасьць станам правоў чалавека ў Беларусі.
Факт, пра які забыліся: у красавіку 1994-га, ужо пры Мечыславу Грыбу, Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня абмяркоўваў варыянт арышту старшыні Саўміну Кебіча, кіраўніка Нацбанку Багданкевіча і першага Кебічавага намесьніка Міхаіла Мясьніковіча.
Рашэньне было прынятае Радай ААН па правах чалавека на 41-й сэсіі ў Жэнэве.
Першыя крокі на пасадзе прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага выклікалі ў ягоных апанэнтаў асьцярогі наконт магчымасьці рэваншу прарасейсіх сілаў, якія дамінавалі ў часы кіраўніцтва Віктара Януковіча. Пра што канкрэтна кажуць крытыкі Зяленскага і як ацэньваюць іх трывогі аналітыкі?
Міністар абароны Турэччыны Хулусі Акар заявіў, што краіна 12 чэрвеня прыняла першыя кампанэнты расейскай ракетнай сыстэмы С-400.
Дзейная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім будзе балятавацца ў парлямэнт на новых выбарах, якія маюць адбыцца сёлета ў лістападзе. Пра гэта яна 12 ліпеня сказала Свабодзе.
Можна толькі на стадыёне, а там заўсёды «занята».
З 2 лютага 2020 году за атрыманьне шэнгенскай візы давядзецца заплаціць 80 эўра. Рашэньне Рады Эўразьвязу аб зьменах у Візавы кодэкс апублікаванае ў афіцыйным часопісе ЭЗ, паведамляе Tut.by.
Новыя партыі ў Беларусі не рэгістравалі 20 гадоў.
Генэральная пракуратура Расейскай Фэдэрацыі прызнала непажаданай дзейнасьць на тэрыторыі Расеі міжнароднай няўрадавай арганізацыі «Усясьветны кангрэс украінцаў», зарэгістраванай у Канадзе.
12 ліпеня — інаўгурацыя новага прэзыдэнта Літвы.
Былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, галоўны прэтэндэнт на намінацыю ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі, назваў дзеяньні Дональда Трампа на сусьветнай арэне непрадказальнымі і экстрэмальнымі.
Па некаторых нормах законапраектаў Канстытуцыйны суд сфармуляваў «прававыя пазыцыі, накіраваныя на ўдакладненьне канстытуцыйна-прававога сэнсу», але якія былі заўвагі, не ўдакладняецца.
Аляксандар Лукашэнка абсалютны рэкардсмэн у працягласьці кіраваньня краінай за апошнія 100 гадоў. Але і 23 гады не рэкорд. У нашай гісторыі шмат прыкладаў, калі людзі знаходзіліся ва ўладзе па 30, 40 і нават 50 гадоў. Свабода сабрала пяць палітычных доўгажыхароў ад часоў Міндоўга да нашых дзён.
Паводле прэс-сакратара прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Пяскова, ініцыятарам тэлефоннай размовы была Ўкраіна.
Міністэрства замежных справаў Латвіі ў чацьвер выклікала часовага паверанага ў справах Расеі Вадзіма Васільева і заявіла яму пратэст у сувязі са спробамі Расеі апраўдаць злачынствы Іосіфа Сталіна і Адольфа Гітлера.
У Маскве каля будынку Вярхоўнага суду затрыманыя некалькі дзясяткаў актывістаў, якія выступаюць супраць перасьледу крымскіх татараў у справе «Хізб ут-Тахрыр».
Ці будзе ў Беларусі з Расеяй адзіная валюта? Гэта пытаньне зноў гучыць напярэдадні сустрэчы прэзыдэнтаў абедзьвюх краін. Яна прызначана на 18 ліпеня.
Цяпер Генэральная пракуратура Беларусі правярае крымінальныя справы, распачатыя ў дачыненьні да адваката галоўнага інжынэра МЗКТ Андрэя Галавача, паведаміў журналістам Аляксандар Канюк на пасяджэньні Міждзяржаўнага савета па супрацьдзеяньні карупцыі, піша БелаПАН.
Амбасадару Расеі ў Літве 11 ліпеня літоўскія дыпляматы выказалі пратэст у сувязі з плянамі сьвяткаваць гадавіну захопу Вільні і Коўна правядзеньнем артылерыйскага салюту ў Маскве.
Украінскія экспэрты, палітыкі і журналісты параўноўваюць паводзіны прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага са стылем Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзыдэнт Эўрапейскай рады Дональд Туск назваў распад Савецкага Саюзу, «блаславеньнем» для народаў, якія ўваходзілі ў яго склад. Такое меркаваньне ён выказаў у сваёй прамове на Міжнароднай канфэрэнцыі з нагоды 10-годзьдзя Ўсходняга партнэрства ў грузінскім Батумі.
За апошні месяц тройчы заўважалі, што на публічных сустрэчах Ангелу Мэркель крыху трасе. Яна лічыць, гэта зьвязана з абязводжваньнем арганізму.
Ва ўкраінскім горадзе Харкаве аднавілі помнік савецкаму военачальніку маршалу Георгію Жукаву.
Пяць суднаў, якія, як мяркуецца, належаць іранскаму Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), наблізіліся 10 ліпеня да брытанскага танкера ў Пэрсыдзкай затоцы і запатрабавалі, каб экіпаж спыніў судна ў іранскіх тэрытарыяльных водах.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў аб неабходнасьці стварыць «Зялёны калідор» для турыстаў у чарнобыльскай зоне адчужэньня.
Палітыкі крайне правай партыі «Ліга Поўначы» віцэ-прэм’ера Італіі Матэа Сальвініі вялі перамовы аб фінансаваньні з прадстаўнікамі Крамля.
Актывісткі руху «Маці 328» сустрэліся з кіраўніцай адміністрацыі Лукашэнкі Натальляй Качанавай. Размова аб праблемах зьняволеных па антынаркатычным артыкуле цягнулася больш за гадзіну. Пасьля яе жанчыны вырашылі не аднаўляць галадоўку, якую прыпынілі 3 ліпеня, пасьля 21 дня пратэставай акцыі.
Сакратар Барыспальскай гарадзкой рады Яраслаў Гадунок, якога прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 10 ліпеня выгнаў з нарады, назваўшы «разбойнікам», кажа, што падасьць на Зяленскага ў суд.
10 ліпеня 1994 году прайшоў другі тур першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, у якіх перамог Аляксандар Лукашэнка. З таго дня кіраўнік Беларусі не мяняўся. Чвэрць стагодзьдзя, амаль эпоха. Прычым яшчэ ня скончаная. Якім гэты пэрыяд застанецца ў гісторыі?
Загрузіць яшчэ