Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўводзяць новыя правілы атрыманьня прыстанішча


Ілюстрацыйнае фота. Дзеці гуляюць перад Фэдэральнай паліцыяй ЗША ля пустога склада, які выкарыстоўваецца ў якасьці прытулку для мігрантаў у цэнтры горада Тыхуана, Мэксыка, 5 студзеня 2019 году
Ілюстрацыйнае фота. Дзеці гуляюць перад Фэдэральнай паліцыяй ЗША ля пустога склада, які выкарыстоўваецца ў якасьці прытулку для мігрантаў у цэнтры горада Тыхуана, Мэксыка, 5 студзеня 2019 году

Адміністрацыя Трампа спрабуе ня даць большасьці з тых, хто знаходзіцца на паўднёвай мяжы ЗША, імкнучыся атрымаць прыстанішча, магчымасьці гэта зрабіць, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Гэтая ініцыятыва, як відаць, закране значную частку выхадцаў з Цэнтральнай Амэрыкі, якія перасякаюць Мэксыку.

Паводле новых правілаў, забараняецца падаваць заяву на прыстанішча ў ЗША, калі падавец заявы прыбыў па сушы празь іншую краіну, дзе таксама мог атрымаць прыстанішча. Пра гэта гаворыцца ў 58-старонкавым фэдэральным дакумэнце, апублікаваным 15 ліпеня.

Новыя правілы набудуць сілу 16 ліпеня і, як чакаецца, неўзабаве выклічуць праблемы ў прававой сфэры. Цяпер каб уехаць у Злучаныя Штаты, людзі, якія шукаюць прыстанішча, павінны будуць даказаць, што ім адмовілі ў дапамозе ў трэцяй краіне, але не ў іхнай уласнай краіне і не ў ЗША. У адваротным выпадку яны атрымаюць адмову.

Генпракурор ЗША Ўільям Бар заявіў пра «рэзкае павелічэньне колькасьці іншаземцаў», якія прыбываюць на мяжу ЗША і Мэксыкі. Паводле яго, «[толькі] невялікая меншасьць сярод гэтых асобаў» мае права на прыстанішча, а шматлікія неабгрунтаваныя заявы на прыстанішча ствараюць «надзвычайную нагрузку на нацыянальную іміграцыйную сыстэму, падрываюць многія гуманітарныя мэты даваньня прыстанішча, пагаршаюць гуманітарны крызіс кантрабанды людзей».

Хоць новыя правілы паўплываюць на лёс дзясяткаў тысяч жыхароў Цэнтральнай Амэрыкі (гэта большасьць тых, хто перасякае мяжу без дазволу ў пошуках прыстанішча на паўднёва-заходняй мяжы Амэрыкі), яны датычацца і да тых, хто робіць гэта за межамі названага рэгіёну. Правілы ня будуць прымяняцца да грамадзян Мэксыкі або Канады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG