Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: парад у гонар Дня ўзяцьця Бастыліі прайшоў з удзелам вайскоўцаў з 10 краін


«Ніколі з моманту заканчэньня Другой сусьветнай вайны Эўропа не была такой важнай, як цяпер», — заявіў прэзыдэнт Эманюэль Макрон (у цэнтры)
«Ніколі з моманту заканчэньня Другой сусьветнай вайны Эўропа не была такой важнай, як цяпер», — заявіў прэзыдэнт Эманюэль Макрон (у цэнтры)

У Парыжы 14 ліпеня адбыўся традыцыйны вайсковы парад з нагоды нацыянальнага сьвята — Дня ўзяцьця Бастыліі. Парад прымаў прэзыдэнт Эманюэль Макрон разам зь міністрамі францускага ўраду. Сярод замежных гасьцей на трыбунах была і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.

Разам з францускімі вайскоўцамі Элізэйскімі палямі прайшлі вайскоўцы зь яшчэ дзевяці краін Эўразьвязу: Бэльгіі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Даніі, Нідэрляндаў, Эстоніі, Гішпаніі, Партугаліі і Фінляндыі. Усяго ў маршы ўзялі ўдзел больш за 4000 вайскоўцаў, каля 200 аўтамабіляў, больш за сотню самалётаў і больш за 200 коней.

Парад завяршыўся цырымоніяй у гонар салдатаў, параненых у ваенных канфліктах, у якіх Францыя ўдзельнічала ў апошнія гады. Вайскоўцаў і іх сваякоў павіншаваў асабіста Эманюэль Макрон.

Як адзначаюць заходнія СМІ, штогадовы парад сёлета прайшоў пад знакам вайсковай моцы Эўропы.

«Ніколі з моманту заканчэньня Другой сусьветнай вайны Эўропа не была такой важнай, як цяпер», — заявіў францускі прэзыдэнт.

Макрон неаднаразова называў прыярытэтам Францыі стварэньне адзінай сыстэмы эўрапейскай абароны ва ўзаемадзеяньні з NATO.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG