Дырэктарам у Беларусі трэба абʼядноўвацца, у тым ліку для абароны кіраўнікоў у выпадках іх затрыманьня праваахоўнымі органамі, заявіў гендырэктар ААТ «Керамін» Аляксандар Яноўскі 4 ліпеня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.
У канцы чэрвеня ўкраінскія спэцслужбы правялі апэрацыю на тэрыторыі, кантраляванай «ДНР» і затрымалі былога камандзіра супрацьпаветранай абароны ў горадзе Сьнежнае Ўладзіміра Цемаха.
Дзеля сваіх выбарнікаў дэпутатка рамантавала лаўкі і змагалася з баршчавіком.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у інтэрвію італьянскай газэце Corriere della Sera ня стаў адказваць на пытаньне аб тым, сыдзе ён з палітыкі ў 2024 годзе, калі заканчваецца ягоны прэзыдэнцкі тэрмін, ці застанецца, але ў іншай якасьці.
4 ліпеня была заплянаваная прэс-канфэрэнцыя «Як забясьпечвалася грамадзкая бясьпека ў пэрыяд сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь» з прадстаўнікамі міністэрстваў. На афіцыйным сайце пазначана: «Увага! Адмена!»
Дзяржаўныя СМІ не сьпяшаліся паведамляць пра трагічнае здарэньне падчас сьвяточнага салюту ў гонар афіцыйнага Дня Незалежнасьці 3 ліпеня.
«Процістаяць выклікам новых глябальных канфліктаў: вайсковых, інфармацыйных і эканамічных».
Арганізатары масавых дэманстрацый у Грузіі з патрабаваньнем адстаўкі міністра ўнутраных справаў, якія доўжацца ўжо два тыдні, заяўляюць аб зьмене тактыкі для таго, каб акцыі не завяршыліся безвынікова.
Закон аб адтэрміноўцы ад вайсковай службы выклікае шмат сумневаў і пярэчаньняў. Ледзь ня больш за іх выклікаюць тлумачэньні, дадзеныя прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, навошта трэба скарачаць гэтыя адтэрміноўкі.
АМАП затрымаў у Курапатах чатырох маладафронтаўцаў, якія стаялі на варце з плякатамі і вялікім бервяном упоперак уезду ў рэстаран «Поедем поедим».
Канада ня будзе прызнаваць пашпарты РФ, выдадзеныя грамадзянам Украіны — жыхарам падкантрольных прарасейскім сэпаратыстам раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей.
Усе чатырнаццаць маракоў, якія загінулі ў выніку пажару на навукова-дасьледчым глыбакаводнай апараце, лічыліся ў сьпісах асабістага складу вайсковай часткі 45707, якая дысьлякуецца ў прыгарадзе Санкт-Пецярбургу — Пецяргофе.
Пуцін паведаміў, што перамовы пройдуць у Санкт-Пецярбурзе. Лукашэнка раней казаў, што паедзе на форум, а таксама разам з Пуціным «на Валаам маліцца».
Рух Салідарнасьці «Разам» афіцыйна зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі Ўкраіны як грамадзкая арганізацыя. Дагэтуль арганізацыя была зарэгістраваная ў Літве, Польшчы і Чэхіі.
Дарэчы пра незалежнасьць…
Статкевіч заклікаў на ўскладаньне кветак, каб «не дазволіць прыхільніку Гітлера забраць у нас Сьвята вызваленьня».
Кітайскія памежнікі патаемна ўсталёўваюць на тэлефоны турыстаў прыкладаньні для сачэньня і згружаюць зь іх асабістую інфармацыю ў рамках кантролю над Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным рэгіёнам.
Міністар абароны Нямеччыны Урсула фон дэр Ляен вылучаная на пасаду кіраўніцы Эўрапейскай камісіі — найвышэйшага органу выканаўчай улады ў Эўразьвязе.
«ЗША зьяўляюцца цьвёрдымі прыхільнікамі незалежнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі».
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі, які восеньню адбудзецца ў Жытоміры.
Дэпутаты брытанскай «Партыі Брэксыту» адвярнуліся ад залі пры выкананьні гімну Эўразьвязу «Ода да радасьці» падчас першага пасяджэньня новага скліканьня Эўрапарлямэнту ў аўторак.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў спрэчкі вакол «закону аб адтэрміноўцы» на ўрачыстым сходзе, прысьвечаным Дню Незалежнасьці.
Міністар эканомікі Беларусі Дзьмітры Круты сказаў журналістам, што Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін упершыню могуць «прадметна абмеркаваць» прапановы па паглыбленьні інтэграцыі падчас Форуму рэгіёнаў.
Аўдыёзапіс размовы з прадстаўніком суду прыслалі Свабодзе. Юрысту адмаўляюцца адказаць, ці паступіў закон на разгляд у суд, і тлумачаць, што абмяркоўваць яго будуць толькі судзьдзі.
Спэцдакладчыца ААН аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн 2 ліпеня зрабіла даклад на сэсіі Рады правоў чалавека ААН. Жывая трансьляцыя пасяджэньня вялася на сайце Рады.
Беларусы спыніліся ў гатэлі, не дазволілі абслузе заходзіць у іхны нумар, што выклікала падазрэньні пэрсаналу. Пасьля двух тыдняў назіраньняў за імі пракуратура атрымала ордэр на ператрус.
Актывісту пагражае да 10 гадоў турмы. Паводле СК, ён распыліў пярцовы газ у твар чалавеку, але знаёмыя Паліенкі кажуць, да яго чапляўся «п’яны агрэсіўны мужчына».
Паводле папярэдняй інфармацыі, на Данбасе загінуў 21 грамадзянін Беларусі.
Самым важным анонсам у кампаніі называюць «фармалізацыю» каманды «спэцназу грамадзянскіх правоў», якая будзе сачыць за эфэктыўнасьцю захадаў Facebook у палітыцы да кантэнту, «справядлівасьці штучнага інтэлекту», у галінах прыватнасьці і выбараў.
Расея вырабіць толькі некалькі адзінак гіпэргукавай зброі, якая, паводле прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, ужо запушчана ў сэрыйную вытворчасьць.
Гэта першыя «суткі» Навальнага ў 2019 годзе, але 20-ы арышт за ягонае жыцьцё.
1 ліпеня стала вядома, што на ўсходзе Ўкраіны загінуў ураджэнец Гомля. 21-гадовы Раман Бязрукаў ваяваў на баку так званых «ЛДНР».
Тэлеканал «Настоящее время» апублікаваў вытрымкі з інтэрвію з Васілём Несьцярэнкам, якое запісала Святлана Алексіевіч для сваёй кнігі «Чарнобыльская малітва». Раней гэтая размова нідзе не публікавалася.
Паліцыянты ўжылі сьлезацечны газ, каб выціснуць з парлямэнту Ганконгу пратэстоўцаў, якія раней захапілі будынак.
«Унія, якая існавала больш за 200 гадоў, стала натхненьнем для ўсёй Эўропы», — напісалі Даля Грыбаўскайце і Анджэй Дуда.
Бацька ўкраінца Паўла Грыба, асуджанага расейскімі ўладамі па абвінавачваньні ў садзейнічаньні тэрарызму, апублікаваў ліст сына з расейскага зьняволеньня.
Беларускі нацыянальны кангрэс заклікаў 3 ліпеня ўскласьці кветкі да магілаў воінаў, якія змагаліся супраць нацызму.
Вядомы расейскі пісьменьнік Віктар Ерафееў лічыць, што «палітычны клімат» у Беларусі мяняецца, а ўлады ўводзяць «мяккую беларусізацыю», напалоханыя пэрспэктывай паглынаньня краіны Расеяй.
Міністар замежных справаў самаабвешчанай Турэцкай рэспублікі Паўночнага Кіпру паведаміў, што на кіпрскую тэрыторыю ўпала ракета С-200 расейскай вытворчасьці.
Удзельнікі экстраннага саміта ЭЗ не змаглі дамовіцца наконт кандыдатуры на пасаду новага кіраўніка Эўрапейскай камісіі. 30 чэрвеня абмеркаваньне давялося перапыніць для двухбаковых кансультацый.
Некаторыя машыны Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта закупаюцца праз публічныя тэндэры, некаторыя аўто (а нядаўна і верталёт) проста зьяўляюцца без абвяшчэньня крыніцаў паходжаньня.
Урад Беларусі ўхваліў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі ад Эўрапейскага зьвязу, накіраванай на падтрымку дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай мяжы. Аб’ёмы дапамогі не ўдакладняюцца.
Ураджэнец Гомля 21-гадовы Раман Бязрукаў забіты пры правядзеньні ваеннай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны, паведамляе сайт «Миротворець».
Масавыя пратэсты чакаюцца па ўсім горадзе.
1 ліпеня на тэрыторыі трох абласьцей Украіны (Мікалаеўскай, Херсонскай і Адэскай) пачаліся штогадовыя ўкраінска-амэрыканскія вучэньні «Sea Breeze».
Шмат музыкі, падзякаў ад Лукашэнкі і «Лепрыконсы» для Пуціна.
Грузінская джазавая сьпявачка Ніно Катамадзэ адмовілася выступаць з канцэртамі ў Расеі пасьля пачатку масавых пратэстаў у Грузіі, а таксама падтрымала патрабаваньне пратэстоўцаў аб адстаўцы кіраўніка грузінскага МУС.
На тэрыторыі дзяржаўнай рэзыдэнцыі «Заслаўе» прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і яго расейскага калегі Ўладзіміра Пуціна, паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што частка гутаркі прэм’ер-міністаркі Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй з Уладзімірам Пуціным, якая тычылася атручэньня Скрыпалёў, была «жорсткая» і «гранічна адкрытая».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыляцеў на закрыцьцё Эўрапейскіх гульняў у Менску і наведаў фінальны бой па боксе ў вагавай катэгорыі да 91 кг паміж беларусам Уладзіславам Сьмяглікавым і расейцам Мусьлімам Гаджымагамедавым.
Загрузіць яшчэ