Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мандат спэцдакладчыка ААН па Беларусі падоўжылі на год


Анаіс Марэн. Архіўнае фота

Мандат спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі працягнуты яшчэ на год.

Рашэньне было прынятае Радай ААН па правах чалавека на 41-й сэсіі ў Жэнэве, паведамляе TUT.BY.

Спэцдакладчыкам ААН Беларусі ў лістападзе летась была прызначаная Анаіс Марэн. Але да гэтага часу яна не змагла наведаць Беларусь у сваім афіцыйным статусе.

5 ліпеня Анаіс Марэн прадставіла ў Жэнэве даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Галоўныя высновы яе дакладу: істотных паляпшэньняў у сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі не адбылося; асноўныя правы і свабоды парушаюцца як фактычна, так і юрыдычна; існуе рызыка пагаршэньня сытуацыі ў сувязі з парлямэнцкімі і прэзыдэнцкімі выбарамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG