Студэнтаў беларускіх ВНУ з Кітаю, якія вярнуліся з вакацыяў, акрамя аздараўленчага комплексу «Брыганціна», будуць часова разьмяшчаць і ў Менскім абласным цэнтры мэдыцынскай рэабілітацыі «Загорʼе».
У канцы мінулага году ў Менску быў прэзэнтаваны расейскі варыянт першапачаткова выдадзенага на францускай мове зборніка «Свае і чужыя. Мэтамарфозы ідэнтычнасьці на ўсходзе і захадзе Эўропы», створанага калектывам аўтараў зь Беларусі, Францыі, Аўстрыі і Расеі.
Свабода публікуе разьдзелы новай кнігі Сяргея Астраўцова «Спадар Свабода. Жыцьцё і сьмерць Ігара Герменчука».
Дзяўчатак зь дзяцінства вучаць, што каханьне мусіць быць мацнейшым за любое жаданьне паклапаціцца пра сваю будучыню. А вось абараняць свае інтарэсы нас вучаць куды радзей.
За апошнія суткі ў кітайскай правінцыі Хубэй выявілі 4 823 новыя выпадкі заражэньня каранавірусам COVID-19 (зь іх 3 910 ва Ўхані), за гэты час памерлі 116 чалавек, паведамляе рэгіянальная камісія аховы здароўя.
Яны пазнаёміліся ў штабе апазыцыі. Сышліся праз зацікаўленасьць паэзіяй. Пабраліся шлюбам і чатыры разы гулялі вясельле. Цяпер у іх чацьвёра дзяцей.
Назіральнікі за правамі зьняволеных таксама без правоў. Якія праблемы ў зьняволеньні найчасьцей адзначаюць самі вязьні?
Зьняволеным жанчынам па нараджэньні дзіцяці не даюць дэкрэтнага адпачынку, і адміністрацыя калёніі прымушае іх працаваць.
«Мы адзіная краіна Эўропы з такімі камэрамі. Нават у Расеі „вейкі“ забароненыя як вельмі шкодныя здароўю».
Цяпер па-беларуску — толькі ў рэгіянальнай эканом-клясе.
Ці варта жанчынам ісьці ў палітыку ў аўтарытарнай і патрыярхальнай краіне? Абмяркоўваюць былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, якая заявіла пра прэзыдэнцкія амбіцыі, гісторык, кіраўніца Беларускай жаночай лігі Ніна Стужынская і грамадзкая актывістка і сябра Партыі БНФ Кацярына Шуст.
Беларускія аматары падарожжаў аўтастопам прыехалі ў Кітай 8 студзеня, а 6 лютага ў іх скончыўся тэрмін бязьвізавага знаходжаньня (30 дзён) у Кітаі. Наземную мяжу закрылі. На самалёт грошай няма. За 7 дзён «пратэрміноўкі» беларускім грамадзянам пагражае штраф — 70 даляраў за дзень.
Акцыя? Мін'юст мяркуе, што за сплату штрафу цягам тыдня можна зрабіць зьніжку на 25–50%.
Караць змогуць таксама за «дыскрымінацыю інстытуту сямʼі». Унесьці зьмены плянуюць у новай рэдакцыі Крымінальнага кодэксу.
З 13 лютага на вуліцах Менску пачнуць дзяжурыць вайскоўцы в/ч 5448 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Яны разам з супрацоўнікамі ДАІ будуць адказваць за бясьпеку на дарогах.
Лідэры краін Цэнтральнай Эўропы і Балканаў, устрывожаныя дэмаграфічным спадам, робяць захады, закліканыя спыніць зьніжэньне нараджальнасьці.
На 104-м годзе жыцьця памёр легендарны савецкі выведнік, ураджэнец Беларусі Аляксей Бацян, якога называюць «выратавальнікам Кракава».
Колькасьць людзей у кітайскай правінцыі Хубэй, у якіх выявілі COVID-19, 13 лютага нечакана павялічылася ў разы ў параўнаньні з папярэднімі днямі і склала 14 840 выпадкаў (амаль 13,5 тысячы зь іх — ва Ўхані).
Экспарт турыстычных паслугаў зь Беларусі за 2019 год вырас на 14,9% і дасягнуў больш як 250 млн даляраў ЗША.
Прысуд сыну ў 7 гадоў Анастасія Емяльянава назвала несправядлівым, а свайго сына ахарактарызавала як сапраўднага патрыёта Беларусі.
14 лютага ў цэнтры Менску пройдзе танцавальны флэшмоб супраць гвалту над жанчынамі One Billion Rising. Міжнародная акцыя праходзіць у Менску з 2016 году, але толькі сёлета арганізатаркам удалося атрымаць дазвол на яе правядзеньне ў публічным месцы.
На пляцоўцы Petitions.by ініцыявалі збор подпісаў супраць прапановы каталікоў, праваслаўных і пратэстантаў спыніць «ЛГБТ-прапаганду сярод дзяцей і моладзі». Пэтыцыя ЛГБТ-супольнасьці называецца «Мы не прапаганда».
Першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч расказаў аб працы судоў у 2019 годзе.
Чатырохслойныя марлевыя павязкі пачалі вырабляць на швейным прадпрыемстве «Славянка» ў Бабруйску «ў сувязі з абвастрэньнем сытуацыі вакол эпідэміі новага каранавірусу».
Дзяржава патрабуе вярнуць 8 тысяч рублёў. Грошы трэба сплаціць да канца году.
Ахвярамі новага каранавірусу ў Кітаі сталі 1 113 чалавек, паведамляе Камітэт здароўя Кітая. Яшчэ два чалавекі памерлі раней у Ганконгу і на Філіпінах.
У Савецкім раённым судзе прайшлі судовыя спрэчкі па справе аб нападзе на будынкі Менгарсуду і СІЗА на Валадарскага. Адвакаты просяць не пазбаўляць сваіх падабаронных свабоды.
Паводле дадзеных апошняга апытаньня Беларускай аналітычнай майстэрні доля беларусаў, арыентаваных на саюз з Расеяй, упала больш чым на траціну. Гэтыя вынікі мы папрасілі пракамэнтаваць кіраўніка Беларускай аналітычнай майстэрні прафэсара Андрэя Вардамацкага.
Паводле стану на 11 лютага, каранавірус стаў прычынай сьмерці больш за 1000 чалавек. Яго сьмяротнасьць склала прыблізна 2% ад усёй колькасьці хворых.
Былы баец спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (СОБР) унутраных войскаў МУС Беларусі Юры Гараўскі папрасіў палітычнага прыстанішча ў Швайцарыі.
З Крычава жанчын возяць нараджаць у суседнія райцэнтры, а таксама за 100 кілямэтраў у Магілёў. Мясцовыя ўлады запэўніваюць, што крычаўская радзільня неўзабаве зноў запрацуе.
Паводле стану на раніцу 11 лютага агульная колькасьць ахвяраў новага каранавірусу 2019-nCoV дасягнула 1018 чалавек.
Расейскі мільярдэр Алішэр Усманаў перадаў алімпійскаму музэю ў швайцарскім горадзе Лазане арыгінал маніфэсту заснавальніка сучасных алімпійскіх гульняў барона П’ера дэ Кубэртэна.
Часам кантрабандысты ня проста прыкрываюць груз дошкамі або мяхамі з бульбай, а хаваюць яго ў нечаканыя месцы — напрыклад, у жалезабэтонныя блёкі.
Гэта тычыцца тых, хто служыць ад 1 студзеня 2020 году. Абяцалі больш: перавага пры паступленьні ў ВНУ на бюджэтнае, залічэньне на некаторыя спэцыяльнасьці бяз конкурсу, зьніжкі на платнае навучаньне…
Жыхары Стоўпцаў, нягледзячы на сарваную прэзэнтацыю, усё ж атрымалі кнігу журналіста Свабоды Дзьмітрыя Гурневіча «Забойства ў цэнтры Эўропы». Амаль 5 гадзін аўтар разносіў яе па горадзе сам.
Бо арганізатар не пазначыў у заяўцы свой нумар тэлефона.
На пляцоўцы Petitions.by хворыя на сьпінальную цяглічную атрафію (СМА) і бацькі дзяцей, якія пакутуюць ад гэтай хваробы, ініцыявалі збор подпісаў.
Паводле ацэнкі дырэктара «Белтэхагляду», цяпер сярод аўтамабіляў, якія езьдзяць па дарогах Беларусі, колькасьць тых, якія не прайшлі тэхагляд своечасова, можа дасягаць 50%.
Улады Польшчы прынялі рашэньне адмяніць консульскі збор пры выдачы кароткатэрміновай шэнгенскай візы для дзяцей-грамадзян Беларусі ва ўзросьце ад 6 да 12 гадоў, гаворыцца на сайце амбасады Польшчы ў Менску.
У інтэрвію Свабодзе нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры распавядае, чаму прыбірае гісторыі мужчын з кнігі пра каханьне, як называе яе ўнучка Янка і што б яна зрабіла на месцы маці Грэты Тунбэрг.
Па стане на 10 лютага колькасьць загінулых ад новага каранавірусу ў Кітаі вырасла да 908 чалавек, паведамляе Дзяржаўны камітэт па ахове здароўя Кітая. Толькі за апошнія суткі памерлі 97 чалавек.
Беларусы Філядэльфіі ўсклалі кветкі і запалілі памінальныя сьвечкі каля манумэнту свайго земляка.
Паліцыянты сарвалі здымкі новага кліпу расейскага панк-гурту Pussy Riot на песьню «Бесит». Здымкі праходзілі на кінастудыі «Ленфильм».
Кітайскі вайсковы хірург, які ў 2003 годзе расказаў пра спробы ўраду схаваць эпідэмію атыповай пнэўманіі, SARS, апошні год знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сустрэўся з папам рымскім Францішкам. Гэта першы візыт палітыка ў Ватыкан з моманту ягонага абраньня прэзыдэнтам.
У некаторых гарадах ужо цяпер гарачую ваду адключаюць на 3-4 дні. Аднак у Менску, напрыклад, адключэньне складае ў сярэднім 12 дзён.
Сьляды беларусаў можна знайсьці ў самых нечаканых месцах. Напрыклад, у Гандурасе, пра існаваньне якога на постсавецкіх шыротах ведаюць у асноўным па рыфмавана-зьедлівай народнай творчасьці.
Толькі за апошнія суткі ад каранавірусу новага тыпу ў Кітаі памерлі 89 чалавек. Агулам ад хваробы памерлі 811 чалавек, а колькасьць пацьверджаных выпадкаў захворваньня ва ўнутраных раёнах Кітая дасягнула 37 198.
9 лютага спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэньня аднаго з самых цікавых беларускіх літаратараў-шасьцідзясятнікаў Валянціна Тараса.
Загрузіць яшчэ