Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад новага каранавірусу памерлі 910 чалавек, заразіліся — больш за 40 тысяч


Хворыя ў шпіталі горада Ўхань, адкуль пачалася эпідэмія новага каранавірусу

Па стане на раніцу 10 лютага колькасьць загінулых ад новага каранавірусу ў Кітаі вырасла да 908 чалавек, паведамляе Дзяржаўны камітэт здароўя Кітая. Толькі за апошнія суткі памерлі 97 чалавек.

9 лютага ў Кітаі зарэгістравалі 3062 новыя пацьверджаныя выпадкі заражэньня, усяго пацьверджаны 40171 выпадак. Цяпер лячэньне праходзяць 35 982 чалавекі, зь іх 6 484 знаходзяцца ў цяжкім стане.

Па-за межамі Кітаю выпадкі захворваньня зафіксаваныя ў 27 краінах, новы каранавірус знайшлі ў 330 чалавек. Вядома ўжо пра дзьве сьмерці па-за межамі мацерыковага Кітая.

У гэтыя выходныя ва Ўхані ад каранавірусу памёр першы іншаземец, грамадзянін ЗША, паведамляе Reuters.

Колькасьць памерлых у выніку заражэньня каранавірусам 2019-nCoV ужо перавысіла колькасьць ахвяраў пандэміі каранавірусу SARS у 2002-2003 гадах, якая таксама пачалася ў Кітаі. Тады памерлі 774 чалавекі.

Міжнародная група экспэртаў пад эгідай Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя вылецела ў Пэкін, каб дапамагчы змагацца з эпідэміяй, паведаміў гендырэктар арганізацыі.

Улады Кітаю вырашылі выдзеліць на барацьбу з каранавірусам яшчэ 10,26 мільярда даляраў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG