Сёньня спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэньня апошняга народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Часам для яго быў галоўны ня столькі зьмест, колькі гульня гукаў, словаў, рытмаў, і ў гэтым яго паэзія была сугучная самым сьмелым і творча-нечаканым усясьветным авангардным творам ХХ ст.