Дубавец некалі напіша пра гэта так: «Пасьля „бульбы“ з-пад Клімавічаў мы выпраўляемся ў сталіцу без капейкі грошай і не магістральнымі, а ўсялякімі бакавымі дарогамі, дзе падʼяжджаем, дзе проста ідзем, начуем у сьціртах, харчуемся папрашайніцтвам. І ні ў чым ня маем адмовы».