Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кінапрадусара Вайнштэйна прызналі вінаватым у сэксуальным нападзе і згвалтаваньні


Гарві Вайнштэйн

67-гадовага галівудзкага прадусара Гарві Вайнтштэйна прызналі вінаватым у сэксуальным нападзе на былую памочніцу прадусара Мімі Галеі і ў згвалтаваньні Джэсікі Ман, якая спрабавала зрабіць кар'еру акторкі.

Як паведамляе Reuters, Вайнштэйну пагражае зьняволеньне на тэрмін да 25 гадоў. Пры гэтам прысяжныя суду ў Нью-Ёрку апраўдалі яго яшчэ па двух эпізодах абвінавачаньня, якія маглі пагражаць яму пажыцьцёвым зьняволеньнем.

Увосень 2017 году дзесяткі жанчын пачалі абвінавачваць Вайнштэйна ў сэксуальных дамаганьнях рознага кшталту. Сярод тых, хто заявіў пра дамаганьні Вайнштэйна, — кіназоркі Анджэліна Джалі, Сальма Гаек, Гвінэт Пэлтраў і Эшлі Джад.

Вайнштэйн здаўся паліцыі ў траўні 2018 году і быў вызвалены пад заклад.

Пасьля справы Вайнштэйна зьявілася шмат публічных абвінавачваньняў у адрас іншых вядомых мужчын, што прывяло да пачатку сусьветнай кампаніі супраць сэксуальных дамаганьняў пад хэштэгам #MeToo.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG