Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з будынкаў Дому друку прадалі больш як за 6 мільёнаў рублёў

абноўлена

Дом друку ў Менску
Дом друку ў Менску

Аўкцыён адбыўся з трэцяга разу. Стартавая цана была 3,5 мільёна. Будынак на праспэкце Незалежнасьці, 79 — помнік архітэктуры 1930-х гадоў у стылі канструктывізму.

Будынак прадалі за 6,2 мільёна рублёў, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Агульная плошча колішняга будынку Дома друку, які доўгі час не выкарыстоўваўся, 3558,6 м², плошча зямельнага ўчастка — 0,1711 га. Функцыянальнае прызначэньне нерухомасьці вызначана як адміністрацыйна-дзелавое.

Будынак узьвялі ў 1929–1935 гадах для разьмяшчэньня друкарні, Белдзяржвыдата і Белпаліграфтрэста. У 1959 годзе побач пабудавалі рэдакцыйны корпус. Крыху пазьней з боку вуліцы Сурганава — паліграфічныя цэхі, клюб і сталоўку. У канцы XX стагодзьдзя ў будынку месьцілася выдавецтва ЦК КПБ, рэдакцыі газэт і часопісаў, піша БелаПАН.

Цяперашні Дом друку працягвае дзейнасьць у астатніх карпусах (1—10) па адрасе пр. Незалежнасьці, 79.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG