Слухачы курсаў «Мова Нанова» зладзілі сямейнае сьвята, прымеркаванае да Дня роднай мовы. На сьвяце былі рыцары-рэканструктары, батлейка, спэктакль, майстра-клясы, конкурсы і сьпевы.
У Менску на вуліцы Стэфаніі Станюты паставілі помнік аднаму з заснавальнікаў «Дана холдынг» сэрбскаму бізнэсоўцу Срэтэну Карычу.
«Участак, закрануты з мэтай забудовы, будзе адноўлены. Рашэньне будзе прынятае на будучым паседжаньні Менгарвыканкаму».
Хвароба COVID-19 распаўсюджваецца пераважна сярод чальцоў рэлігійнай сэкты «Храм скініі сьведчаньня Шынь-чонджы», прыхільнікі якой вераць, што заснавальнік сэкты — «увасабленьне другога прышэсьця Хрыста».
Лукашэнка казаў, Dana Holdings «стварае цуды, цудоўныя ўзоры ў будаўнічай галіне».
А Італія не выключае закрыцьцё мяжы, хоць пакуль «сытуацыя пад кантролем», кажа прэм’ер.
Продаж талёнчыкаў праз «Табакеркі» дапаможа «Мінсктрансу» скараціць свае выдаткі, заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Камароўскі.
Улады вырашылі стварыць мэмарыял на месцы спаленай у 1944 годзе вёскі Ала́ (Сьветлагорскі раён Магілёўскай вобласьці). Прапанову падтрымаў Аляксандар Лукашэнка. Аплаціць будаўніцтва «папрасілі» настаўнікаў.
Часопіс Свабоды. Новае, найлепшае, асабістае. Арыгінальныя публікацыі журналістаў Свабоды за мінулы тыдзень.
Курсы «Мова Нанова», якія праходзяць у 15 гарадах Беларусі, запусьцілі 21 лютага онлайн-плятформу для вывучэньня беларускай мовы. Запуск онлайн-курсу прымеркавалі да Міжнароднага дня роднай мовы.
Чарговы раз працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай для журналіста Ўладзімера Чудзянцова, супраць якога ўзбуджаныя крымінальныя справы аб наркотыках і сэксуальных дзеяньнях зь непаўналетнімі.
Менскую тэставальніцу Вольгу Малкіну аштрафавалі на 270 рублёў за публічную абразу дзяржаўнай мовы.
Маюцца на ўвазе не адлічэньні на капітальны рамонт з «жыровак», а плата звыш таго.
Туркмэністан закупіць у Вялікабрытаніі 10 тысяч тон пяску на 1 мільён фунтаў стэрлінгаў, паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода. Кантракт з Ашгабадам на пастаўку пакрыцьця для скакавых дарожак заключыла брытанская Andrew Bowen Limited.
Свабода публікуе разьдзелы новай кнігі Сяргея Астраўцова «Спадар Свабода. Жыцьцё і сьмерць Ігара Герменчука».
Ён «выхоўваў» сваю дачку Сафію сілавымі мэтадамі — лупцаваў яе папругай, дубцом, біў кулаком у твар.
«Кітай, змагайся! Ухань, трымайся! Беларусь з табою! Zhongguo jiayou, Wuhan jiayou, Bailuosi zhan zai yiqi!»
Віны падсудны не прызнаў. Настойваў, што яму не далі азнаёміцца з матэрыяламі справы ў поўным аб’ёме. Патрабаваў паказаць дакумэнты, як апэратыўнікі яго распрацоўвалі. На знак пратэсту адмаўляўся ўдзельнічаць у працэсе.
«Калі ня цешыцца момантамі, што нам тады застанецца?»
АБСЭ заклікае Расею правесьці новае расьсьледаваньне забойства палітыка Барыса Нямцова і ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да людзей, якія маюць непасрэднае дачыненьне да яго замовы і выкананьня.
Свабода пабывала ў адзінай беларускай гімназіі за межамі Беларусі. Гімн гімназістаў — «Гуляць дык гуляць!»
Пакідаеш «Нацыянальную школу прыгажосьці» — кампэнсуй выдаткі.
На арганізатараў маршу нацыяналістаў у Гайнаўцы падалі скаргу ў пракуратуру Варшавы. У анонсе нядзельнага шэсьця ўтрымліваюцца заклікі да нянавісьці, лічаць аўтары пазову.
«Ён такі, што на яго доўга крыўдаваць немагчыма», — кажа Вольга Шаўрова пра мужа Піліпа. 19 студзеня Піліп Шаўроў прыйшоў у міліцыю і прызнаўся ў пэрформансе з помнікам Пушкіну. Шаўрова абвінавачваюць па ч. 1 арт. 339 «Хуліганства». Увесь гэты час ён сядзіць у СІЗА.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі апублікаваў статыстыку перасячэньня беларускай мяжы ў 2019 годзе.
Прыватны дом Веслава Меданоўскага на завулку Вільямса, 13 у Менску трапіў пад знос дзеля будоўлі комплексу «Minsk World», якую вядзе кампанія сэрбскіх мільянэраў Карычаў Dana Holdings. Аднак высяляцца гаспадар не зьбіраецца, бо Менгарвыканкам не дае ўчастка для будаўніцтва новага дома ў Менску.
У Расеі 15% лічаць, што Расея і Ўкраіна мусяць аб’яднацца ў адну дзяржаву. Ва Ўкраіне такіх толькі 5%.
«Пракурор папрасіла перакваліфікаваць абвінавачаньне за дзень да вынясеньня прысуду». Маці дзяўчынкі, якая абвінавачвае 71-гадовага нарвэжца ў пэдафіліі, расказвае сваю вэрсію падзеяў.
Дзяржава акцэнтавала ўвагу на сваіх дасягненьнях, а ў альтэрнатыўнай справаздачы больш гаворыцца аб праблемах.
Менск упершыню дасягнуў адзнакі 2 мільёны чалавек. Цяжка назваць гэта звычайнай урбанізацыяй, уласьцівай для іншых эўрапейскіх краінаў, бо накіраванасьць яе ў Беларусі выключна аднавэктарная. Мэта беларусаў — Менск.
У ЗША памёр 74-гадовы амэрыканскі праграміст Лары Тэсьлер. Ён вынайшаў камбінацыі «Ctrl+C», «Ctrl+V» і «Ctrl+X» на кампутарнай клявіятуры.
У 15 беларусаў, якія вярнуліся на радзіму з кітайскага гораду Ўхань, прыкметаў новага каранавірусу ня выявілі.
Недасканалае валоданьне перапісчыкамі беларускай мовай не магло істотна паўплываць на вынікі перапісу насельніцтва 2019 году.
95% жыхароў Беларусі паўдзельнічалі ў леташнім перапісе Беларусі.
Міністэрства абароны Беларусі адмысловай пастановай вызначыла спэцыяльнасьці для Ўзброеных сілаў, па якіх першачаргова ставіцца на вайсковы ўлік мусяць жанчыны.
Нямецкая паліцыя адзначае, што восем чалавек загінулі ўвечары 19 лютага ў двух выпадках страляніны ў горадзе Ганаў, які знаходзіцца недалёка ад Франкфурта.
Але ўлады Кітаю тым часам паведамляюць пра падзеньне тэмпаў распаўсюду COVID-19. І выганяюць трох журналістаў за няўдалы загаловак.
Раней міністар міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў паведамляў, што украінскім самалётам плянуюць эвакуаваць 25 замежных грамадзян, у тым ліку аднаго грамадзяніна Беларусі. Аднак амбасада Беларусі ў Кітаі гэтай інфармацыі не пацьвердзіла.
Сіла цывілізацыі заўсёды зьвязаная зь сілай рэлігіі. Эўропа двух апошніх тысячагодзьдзяў — гэта гісторыя юдэахрысьціянства. Яно зьнясіленае і памірае на нашых вачах, піша ў сваім opus magnum францускі філёзаф, геданіст і атэіст Мішэль Анфрэ (Michel Onfray).
Украінскаму журналісту Станіславу Асееву 30 гадоў. 29 сьнежня яго вызвалілі з данбаскага палону ў межах абмену паміж так званымі «ДНР» і Ўкраінай. У месцах зьняволеньня, адно зь якіх Асееў называе канцлягерам, «данецкім Дахаў» мужчына правёў два з паловай гады.
За ўдзел у сьнежаньскіх акцыях за незалежнасьць яе аштрафавалі шэсьць разоў — амаль на 5 тысяч рублёў.
У Беларусі не разглядаюць пытаньне пра забарону на ўезд грамядзянам Кітаю. Пра гэта Tut.by паведаміла прэс-сакратарка Мінздароўя Юлія Барадун са спасылкай на апошнія рэкамендацыі Cусветнай арганізацыі аховы здароўя.
Напярэдадні Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, мы спыталі мінакоў на вуліцах Менску, якую мову яны лічаць роднай і якія словы па-беларуску называюць сваімі любімымі.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі вынесла на грамадзкае абмеркаваньне праект пастановы ўраду, якой мяркуецца зацьвердзіць нацыянальную стратэгію «Годнае даўгалецьце — 2030». Абмеркаваньне адбываецца на прававым форуме да 27 лютага.
Яму прысудзілі два з паловай гады ўмоўна за «заклікі да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі».
У сьвеце на момант публікацыі зафіксавалі звыш 75,2 тысячы пацьверджаных выпадкаў COVID-19 (зь іх каля 74,2 тысячы — у Кітаі), колькасьць памерлых перавысіла 2000 чалавек (практычна ўсе — у Кітаі).
У Менску прэзэнтавалі «Taste IT in Belarus» — сумеснае выданьне Міністэрства замежных спраў Беларусі і беларускай кампаніі Wargaming. У ёй IT-спэцыялісты расказваюць, чаму яны пераехалі ў Менск. Кніга будзе распаўсюджвацца на профільных канфэрэнцыях, у беларускіх прадстаўніцтвах у розных краінах.
Больш за 120 лекараў і псыхолягаў патрабуюць спыніць «псыхалягічныя катаваньні і мэдычную нядбайнасьць» у дачыненьні да заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа, які з красавіка знаходзіцца ў турме для асабліва небясьпечных злачынцаў Белмарш пад Лёнданам.
Мянчук Арамаіс Міракʼян напісаў у сваім фэйсбуку, што гарбату ў кавярні «Камунаркі» замаўляў ня ён, а яго сябра.
Шмат па якіх парамэтрах Кітай пераўзыходзіць Беларусь, пры гэтым ён набыў такую перавагу адносна нядаўна. Уяўленьне, што моц і вага Кітаю тлумачацца толькі яго гіганцкімі памерамі, ужо не зусім дакладнае.
Загрузіць яшчэ